РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Фанетычныя працэсы ў беларускай мове

У беларускай мове можна вылучыць некалькі асноўных фанетычных працэсаў:

  1. Асіміляцыя па звонкасці. Глухі зычны азванчаецца перад наступным звонкім: про[з’]ба (просьба), лі[дж]ба (лічба).
  2. Асіміляцыя па глухасці. Звонкі зычны аглушаецца перад наступным глухім: лы[ш]ка (лыжка), са[т] (сад).
  3. Аглушэнне. Звонкія зычныяя на канцы слова вымаўляюцца як глухія: ду[п] — дуб.
  4. Асіміляцыя па мяккасці. Свісцячыя з, с , дз, ц перад наступнымі мяккімі зычнымі становяцца мяккімі, за выключэннем заднеязычных [г’], [к’], [х’]. Напрыклад, [с’]лед, [с’]ляза, [з’]лева, [з’]не[с’]ці,  [ дз’ ]веры, [ дз’ ]еці, але [з]гінуць, [с]хітрыць, [с]кінуць. Гукі [л], [н] перад мяккімі [з’], [с’], [ дз’], [ц’], [н’], [й’] вымаўляюцца мякка: кама[н’]дзір, ка[н’]цік, аб рама[н’]се, вы[л’й’]е.
  1. Асіміляцыя свісцячых перад шыпячымі. Свісцячы перад наступным шыпячым замяняецца на шыпячы: бя[шш]умны (бясшумны), [шш]ытак (сшытак).
  2. Асіміляцыя шыпячых перад свісцячымі.Шыпячы перад наступным свісцячым становіцца свісцячым: хістае[с’с’а] (хістаешся), нарэ[с’]це (нарэшце).
  3. Выбухныя [д], [т] перад [ж], [ш] мяняюцца на [дж]/[ч]: а[чш]умець (адшумець), а таксама перад гукамі [з], [с] мяняюцца на дз]/[ц]: а[цс]ыпаць (адсыпаць).
  4. Літара і вымаўляецца як гук [ы], калі знаходзіцца ў сярэдзіне слова пасля прыстаўкі на зычны або пасля першай часткі слова на зычны: пед[ы]нстытут (педінстытут), звыш[ы]дэйны (звышідэйны).

Злучнік і вымаўляецца як [ы], калі папярэдняе слова заканчваецца на цвёрды зычны (за выключэннем заднеязычных [г], [к], [х] ): Вільнюс [ы] Талін, пыл [ы] дым, але Полацк [і] Мінск, луг [і] поле.

  1. Гук [ў] вымаўляецца ў пачатку геаграфічных назваў, імѐнаў, прозвішчаў, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны. Але на пісьме гэта не адлюстроўваецца: у горадзе [ў]фе (Уфе), за [ў]ладзімірам (Уладзімірам),
  2. Поўная асіміляцыя (адзін гук поўнасцю супадае ў вымаўленні з наступным). Да поўнай асіміляцыі адбываецца ў наступных выпадках:
  • Спалучэнні гукаў [дч] і [тч] на стыку кораня і суфікса вымаўляюцца як падоўжаны гук [чч]: перакла[чч]ык (перакладчык), лё[чч]ык (лётчык).
  • Спалучэнні [дц], [тц] і [чц] вымаўляюцца як падоўжаны [цц]: на вокла[цц]ы (на вокладцы), у вопра[цц]ы (у вопратцы), на рэ[цц]ы (на рэчцы).

Тыя ж самыя фанетычныя законы дзейнічаюць на стыку слоў, калі разам яны ўтвараюць адно фанетычнае слова. Напрыклад, [з’] верай, [ж] жытам, [с] сабакам, па[ц] цэглай, [с’] песняй і г.д.

  1. Спалучэнне [стч] вымаўляецца як [шч]: Брэ[шч]ына (Брэстчына).
  2. Спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: яе[чн’ ]я, ру[ чн’]ік.
  3. Выбухны [г] – гук небеларускага паходжання. Ён існуе ў словах, пазычаных з еўрапейскіх моў: [г]узік, [г]анак, а[г]рэст, [г]арсэт (1. шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі; 2. від безрукаўкі ў традыцыйным касцюме беларускіх жанчын), [г]валт, [г]ільза, [г]іпс, [г]онта(дахавы матэрыялу форме дошчачак), [г]уз, ня[г]е[г]лы (кволы, слабы, няўдалы; непрыгожы, нязграбны; няўмелы, ні да чога не здатны), цу[г]лі(два металічныя звяны, якія прымацаваны да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання каня), цэ[г]ла, шва[г]ер(брат жонкі або муж сястры ці швагеркі), [г]аза(«керосин»), [г]ізаваць (імкліва бегаць, ратуючыся ад укусаў), [г]арнец (старая мера сыпкіх рэчаў, роўная 3,28 літра, а таксама пасудзіна такой ёмістасці), сюды ж дадаюцца словы з гукаспалучэннем зг: абрыз[г]аць(пракіснуць), брыз[г]аць, браз[г]отка(«погремушка»), маз[г]і, маз[г]авіты, рэз[г]іны (прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому) , браз[г]аць, роз[г]і, сліз[г]аць, мяз[г]а(мякота між карою і драўнінай), абрыз[г]лы (пракіслы), дж[г]аць (1. джаліць, апякаць, лупцаваць (крапівою), 2. хутка бегчы), брыз[г]ліна (кустовая расліна), воз[г]ры (слізь з носа, смаркачы), вэдз[г]аць (брудзіць, пэцкаць, квэцаць), дж[г]ір (рыба ёрш), плявуз[г]аць (гаварыць пустое, бессэнсоўнае).

Вымаўленне выбухнога [г] адбываецца ў сярэдзіне вельмі многіх слоў, найчасцей запазычаных з неславянскіх моў, а таксама на стыку двух слоў: рукзак, Вялікдзень, як бачыш, экзамен, экзотыка, экзэмпляр, анекдот, слізгаць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *