Спосаб словаўтварэння |
Сродак словаўтварэння |
Прыклады |
|
марфемны |
суфіксальны |
Да асновы далучаецца суфікс |
малады→малад-осць,ноч→нач-н-ы,лёгкі → лёгк-а |
прыставачны |
Да асновы далучаецца прыстаўка |
горад→ пры-гарад,дол-я→ня-дол-я,доўга →ня-доўга |
|
прыставачна-суфіксальны |
Да асновы далучаецца прыстаўка і суфікс адначасова |
пар-а→на-пар-нік, гар-а→уз-гор-ак, два → у-дв-ух |
|
прыставачна-нульсуфіксальны |
Да асновы далучаецца прыстаўка і нулявы суфікс, які мяняе часціну мовы. |
Верх (наз.) → у-верх-Ø (прыслоўе) |
|
бяссуфіксны (бязафіксны,нульсуфіксальны) |
Да асновы далучаецца нулявы суфікс і адбываецца скарачэнне асновы і змена часціны мовы |
Стука-ць (дзеясл.)→стук- Ø (наз.),ціх-і (прым)→ціш Ø (наз.),адлята-ць (дзеясл.)→адлёт Ø (наз.), |
|
постфіксальны |
Да цэлага слова далучаецца посфікс |
сустрэць→сустрэц-ца,што→ што-небудзь, дзе→дзе-сьці |
|
суфіксальна-постфіксальны |
Да асновы далучаецца суфікс і постфікс адначасова |
смех →смя-я-ц-ца, харч→ харч-ава-цца |
|
прыставачна-суфіксальна-постфіксальны |
Да асновы далучаюцца адначасова тры марфемы |
шчодры→ рас-шчодр-ы-ц-ца,хіхікаць→ пера-хіхік-ва-ц-ца |
|
немарфемны |
асноваскладанне |
Асновы слоў злучаюцца з дапамогай злучальных галосных (інтэрфіксаў) |
Снег-а-пад,лес+стэп→лес-а-стэп |
зрашчэнне або словаскладанне |
Злучаюцца ў адно два словы без дапамогі злучальных галосных |
Вечна зялёны→вечназялёны,міма волі→мімаволі,што + дзень→штодзеньГенерал+ маёр→генерал-маёр |
|
суфіксальна-складаны |
Складаюцца 2 асновы і суфікс адначасова |
Першы+клас+нік→першакласнік |
|
нульсуфіксальна-складаны |
Складаюцца 2 асновы і нулявы суфікс адначасова |
Зямля+капаць+ Ø → землякоп |
|
складовая абрэвіяцыя |
Да скарочанай часткі слова далучаецца цэлае або скарочаная частка |
Медыцынскі пункт→ медпунктФілалагічны факультэт →філфак |
|
абрэвіяцыя літар |
Злучаюцца першыя літары слоў |
Рэспубліка Беларусь → РБ,Саюз пісьменнікаў → СП |
|
абрэвіяцыя гукаў |
Злучаюцца першыя гукі слоў |
Байкала-Амурская магістраль →БАМДарожная аўтамабільная інспекцыя → ДАІ |
|
устаўная або тэлескапічная абрэвіяцыя |
Складваецца пачатак першага слова і канец другога |
матацыкл + веласіпед→мапедэскадраны мінаносец→ эсмінец |
|
змешаная абрэвіяцыя |
Злучаюцца розныя часткі: літары, гукі, часткі слова. |
Беларускае тэлевізійнае агенства →БелТА,Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі → ЭЛіМБел |
|
марфолага-сінтаксічны спосаб |
канверсія, транспазіцыя |
пераход з адной часціны мовы ў другую |
Зімой (Т.скл. назоўніка) → зімой (прыслоўе)сталовая (прым.) мэбля → прыгожая сталовая (наз.)настаўніцкая (прым.) газета → зайсці ў настаўніцкую (наз.) |
лексіка-семантычны спосаб |
працэс распаду слова на два і больш амонімаў |
кулак (сціснутая кісць рукі) → кулак (заможны селянін) |