РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Тэст па тэме «Лексічнае значэнне слоў»

1. Адзначце матываваныя назвы:

  1. белы;
  2. асмялелы;
  3. дуб;
  4. зубраня;
  5. выява;
  6. гуртам;
  7. двайнік;
  8. кухар;
  9. сенцы;
  10. аловак.

2. Адзначце выпадкі метафарычнага пераносу значэнняў (метафары):

  1. лёгкі клунак;
  2. сівы туман;
  3. вялікі стол;
  4. маладая бульба;
  5. звініць паветра;
  6. новая хата;
  7. шапка снегу;
  8. стары чалавек;
  9. цяжкія сны;
  10. старая кніга.

3. Адзначце выпадкі метанімічнага пераносу значэнняў (метаніміі):

  1. любіць паэзію;
  2. чараты маўчаць;
  3. чытаць Коласа;
  4. лес спаў;
  5. школа выехала;
  6. яловыя іголкі;
  7. вуліца гаманіла;
  8. падэшва гары;
  9. завод выканаў план;
  10. абцасы цокалі па тратуары.

4. Адзначце сінекдахі:

  1. Беларусь падтрымала прапанову;
  2. лінія фронту;
  3. лішні рот;
  4. белая варона;
  5. у статку сто галоў;
  6. дружны клас;
  7. наліваецца колас летам;
  8. мех арэхаў;
  9. водзіцца карп;
  10. усюды камень.

5. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

  1. горкі вопыт;
  2. нізкі ўчынак;
  3. прыліў пяшчоты;
  4. золата восені;
  5. мужны ўчынак.

6. Устанавіце адпаведнасць паміж словам і яго лексічным значэннем. Адзначце нумар правільнага адказу:

А. Руплівы.   1)Які звяртае на ўсё пільную ўвагу,здольны тонка адчуваць;

Б. Скарынка. 2) цвёрды вонкавы слой хлеба, 6атона і пад.;

В.Сырадой.    3) які імкнецца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны; клапатлівы;

Г. Чуйны.      4)толькі што надоенае малако;

5)здольны добра ўспрымаць што-небудзь слыхам, нюхам.

  1. А1БЗВ4Г2;
  2. АЗБ2В5П;
  3. АЗБ2В4Г1;
  4. АЗБ5В4ГІ;
  5. А5БЗВ1Г4.

7. Закончыце фармулёўку:

Суаднесенасць гукавой абалонкі слова з пэўным прадметам ці з’явай рэчаіснасці, яго ўнутраны бок, змест — гэта …

8. Устанавіце адпаведнасць паміж словам і яго лексічным значэннем. Адказ запішыце.

А. Духмянасць.         1) Ватападобнае валакно, якое ідзе на выраб пражы, цэлюлозы і пад.;

Б. Еднасць.                2) адбіццё гуку, рэха;

В. Бавоўна.                3) гарачае душнае надвор’е, душнае паветра;

Г. Водгулле.              4) прыемны пах, водар;

5) адзінства, згуртаванасць.