- «Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць».
- «Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!»
- «Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы».
- «Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому»
- «Справядлівасць чалавек павінен адчуваць сэрцам, а не законамі».
- «Кожны падлец калі-небудзь рабіў першы крок да подласці».
- «Як б гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары».
- «Чалавек той, хто змагаецца за роўнае права на шчасце для ўсіх людзей».
- «Мы патрыёты больш за вас. Але мы не хочам велічы за кошт іншых народаў. Бо ўсе людзі зямлі — браты. І ўсе яны падобны адзін на аднаго і на нас. На свеце няма горшых народаў…»
- «Сям`я, дзе трымаюцца старых звычаяў, не можа выхаваць юду».
- «Заручыны — гэта яшчэ не вяселле. I нават вяселле яшчэ не канец. Разумеешь, на зямлi iснуе адзiная непапраўнанасць, адзiная незваротнасць. Гэта смерць. Пакуль яна не прыйшла — усе можна змянiць тваей воляй або капрызам лесу».
- «Дзяржавы праходзяць, i царствы праходзяць, вечнае толькi каханне, i чалавек не можа памерцi, не пакiнуўшы следу на твары зямным. Не ен, дык яго брат. Дык гары яны гарам, дзяржавы, прападай яны пропадам!»
- «Гісторыя… Мне здаецца, супраць яе больш за ўсе лямантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разбіраліся ў сенняшнім дні».
- «Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі хоча зрабіць другому маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў».
- «У рабстве гіне дух».
- «Тое каханне, якое лёгка дораць, не доўжыцца доўга».
- “Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям»я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны любіць сябе, амаль усе — сям»ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па сапраўднаму, а не на словах…»
- “Паўставаць трэба з надзеяй на перамогу”.
- “Зло, якое цярпліва выносілі, як штосьці непазбежнае, робіцца нясцерпным пры думцы, што можна ад яго вызваліцца”.