РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Цікавыя факты з жыцця Івана Шамякіна

Факт 1. Умеў насіць кнігі на галаве

У дзяцінстве Іван лоўка навучыўся насіць на галаве стос кніг. Чамусьці гэта вельмі не падабалася бацьку. І той часта дакараў, што сын расце шутам гарохавым.

Факт 2. Захоўваў “лебядзіную вернасць”

Іван Шамякін быў прыкладным сем’янінам і адналюбам. Са сваёй будучай жонкай, Марыяй, ён пазнаёміўся яшчэ ў 5 класе. І ўжо ў 19 гадоў (1940 г.) ажаніўся з ёй. Менавіта Марылі прысвечана яго першая аповесць — «Непаўторная вясна». Сваёй жонцы прысвяціў ён і адно са сваіх апошніх твораў — «Слаўся, Марыя», якое напісана ўжо пасля смерці каханай. Разам, у шчаслівым шлюбе, яны пражылі 58 гадоў.

Шамякін цяжка перажываў смерць сваёй жонкі ў 1998 годзе. Ён стаў вельмі мала есці, зусім мала рухаўся. А лекары толькі разводзілі рукамі — не маглі паставіць яму дыягназ, казалі: «Ён проста стаміўся жыць». Памёр пісьменнік праз 6 гадоў пасля жонкі, у 2004 годзе.

Ні вайна, ні іншыя нягоды не змаглі разлучыць закаханых. Але, па іроніі лёсу, іх разлучыла смерць. Жонка пісьменніка, Марыя Філатаўна, пахавана на Паўночных могілках Мінска. А самога Івана Шамякіна не маглі пахаваць там жа. Яго, як вядомага чалавека, пахавалі сярод іншых вядомых беларускіх дзеячаў на Усходніх могілках.

Факт 3. Лічыў, што на магілах творцаў павінны стаяць не скульптурныя партрэты, а паэтычныя сымбалі

Іван Шамякін гаварыў, што магіла творцы павінна адлюстроўваць тое, чым займаўся гэты чалавек пры жыцці. І ставіць трэба не скульптуры і пастаменты, а сымбалі, якія б адлюстроўвалі сутнасць творчага свету пісьменніка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *