РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Цікавыя факты з жыцця Пімена Панчанкі

Панчанка

Факт 1. Адкрыта прызнаваўся ў сваіх памылках

Пімен Панчанка ў вершах заўсёды шчыра выказваў свае пачуцці. Ён па-сапраўднаму верыў у камуністычныя ідэі, што не раз паказваў у сваіх пасляваенных творах. Але калі СССР пачаў “трашчаць па швах”, паэт змог сумленна прызнаць свае абмылы ў 80-я гады. Ён не пасаромеўся прызнацца, што памыляўся ў меркаваннях, што ўвесь гэты час яго вершы хлусілі — а гэта па-сапраўднаму адважны ўчынак для кожнага паэта. Такія выпадкі ў гісторыі вельмі рэдкія.

Факт 2. Не баяўся друкаваць крамольныя творы

Пэўны час Пімен Панчанка ўзначальваў часопіс «Маладосць». І пускаў у друк нават творы, якія не вельмі падабаліся Савецкай ўладзе. У 1965 годзе за тое, што надрукаваў твор Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» быў зняты з пасады.

Факт 3. Жыў у поўным бязгрош’і

У канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў Народны паэт Беларусі Пімен Панчанка жыў у вельмі цяжкіх матэрыяльных абставінах. Развальваўся Савецкі Саюз і дапамогі чакаць не было адкуль. Але калі іншыя пісьменнікі яшчэ неяк прыстасаваліся ды сточвалі канцы з канцамі, то для Панчанкі гэты перыяд стаў вельмі цяжкім у матэрыяльным плане. З-за поўнага бязгрош’я пра яго нават стала хадзіць прымаўка ў народзе «З усіх народных паэтаў Пімен Панчанка — «самы» народны. Бо па сваім матэрыяльным становішчы знаходзіцца бліжэй за ўсіх да народа».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *