РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Цікавыя факты з жыцця Рыгора Барадуліна

Барадулін

1 факт: Умудрыўся не стаць піянерам

У савецкі час у піянеры не прымалі толькі самых заўзятых хуліганаў. Астатніх прысвячалі абавязкова. Усіх, апроч Барадуліна. Калі ў школе адбывалася прысвячэнне ў піянеры, ён спецыяльна збег на гэты час дадому. А пазней настаўнікі забыліся на тое, што Барадулін так і не стаў піянерам. У юнацтве, праўда, быў змушаны ўступіць у камсамол, інакш не змог бы паступіць у ВНУ. Але падчас працы неаднаразова адмаўляўся ад прапановы ўступіць у КПСС.

2 факт: Фенаменальная памяць

У час вучобы на філфаку БГУ так захапіўся Якубам Коласам, што вывучыў яго паэму “Новая зямля” на памяць.

3 факт: Намінаваўся на Нобелеўскую прэмію

У чэрвені 2005 г. Рыгор выйшаў зборнік духоўнай лірыкі «Ксты». Кніга перакладзена на англійскую мову. Арыгінал і пераклад даюцца у адной кнізе (800 стар.) у люстэркавым варыянце.

У студзені 2006 г. кніга Рыгора Барадуліна «Ксты» была намінавана на Нобелеўскую прэмію.

Арыгінальная назва кнігі. Слова «КСТЫ» – шматзначнае. Гэта і хрост (хрышчэнне), і крыжы, і пальцы, якія складваюцца, каб перажагнацца. Той жа корань у словах ксціць, кшчоны, хрышчоны, ахрышчаны. Гэтае слова паходзіць з усходне­славянскага ХРЕСТЪ, якое потым пераўтварылася ў КРЕСТ. На Віцебшчыне, Вушаччыне кажуць не “перажагнайся, а пераксціся, пераксціць”. Гэта азначае “паблаславіць у дарогу, у войска, паблаславіць маладажонаў, хворага, нябожчыка…”

4 факт: Да скону быў адданы Беларусі, яе культуры, мове.

Хавалі Барадуліна ў вышыванцы (па яго просьбе), каб на той свет ён адправіўся у вопратцы сапраўднага беларуса.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *