РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча

Факт 1. Любімая кніга – “Тры мушкецёры” А.Дзюма

Каля ложка пісьменніка на часопісным століку заўсёды ляжала кніга Аляксандра Дзюма “Тры мушкецёры”. Перш чым пачынаць стварэнне новага твора, Уладзімір Караткевіч перачытваў любімы твор і натхняўся на новыя ідэі.

Факт 2. У сваіх творах не выкарыстоўваў слоў, запазычаных з татарскай мовы

Калі Караткевічу прыходзілася перакладаць свае творы на рускую мову, то ён заўсёды папярэджваў перакладчыкаў, каб пазбягалі татарскіх запазычанняў. Матываваў проста: не для таго беларусы пазбеглі мангола-татарскага іга, каб потым сваю мову іх словамі засмечваць.

Факт 3. Захапляўся мультфільмамі

Караткевіч заўсёды праглядаў праграму тэлеперадач на тыдзень і выдзяляў чырвоным стрыжнем усе мультфільмы. Глядзеў іх з вялікім захапленнем, і калі родныя не папярэджвалі яго пра сеанс, то вельмі крыўдзіўся.

Факт 4. Любіў плаваць

Уладзімір часта ездзіў з сябрамі адпачываць на мора. Ён настолькі любіў ваду, што мог у ёй сядзець гадзінамі бязвылазна і заплываць вельмі далёка. Сябры ўшчувалі, што так рабіць нельга, што яны турбуюцца, калі плывец прападае з  гарызонту. Але пісьменнік на гэта адказваў, што ён ужо дарослы і нікому не абавязаны падпарадкоўвацца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *