РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

 Цікавыя факты з жыцця Янкі Купалы

Купала

Факт 1. Дзеда Купалы выгналі з зямлі Радзівілы

Род Купалаў паходзіць са збядненай шляхты. Калі ў дзеда Купалы не стала грошай, каб заплаціць зямельны налог, яго з сям’ёй выкінулі з роднага дома Радзівілы (ім належыла зямля). Гэты факт і лёг у аснову драмы “Раскіданае гняздо”, напісанай Янкам Купалам.

Факт 2. Спрабаваў закончыць жыццё самагубствам

У Савецкім Саюзе да пісьменніка ставіліся насцярожана, таму што Купала пісаў выключна на беларускай мове. А гэта выклікала падазрэнні з боку ўлады.

З 1920 аж да 30-х гадоў на Купалу пачалося цкаванне. У 1921 годзе ў яго канфіскавалі ўсе рукапісы, у 1930 — раскулачылі яго сястру і маці. Яго абвінавацілі ў нядобранадзейнасці і пачалі паўсюднае цкаванне ў прэсе. Галоўнае абвінавачанне  — нацыяналістычныя погляды паэта. Нібы ён да рэвалюцыі быў членам Арганізацыі Нацыянальнага вызвалення Беларусі, чым «запляміў» сваю рэпутацыю. Была забаронена за нацыяналізм п’еса «Тутэйшыя» (надрукавана толькі ў 1989 годзе). Прычым не толькі ў СССР. Яе пераклад на польскую мову выклікаў рэзкі пратэст палякаў, якія палічылі яе антыпольскай.

Паэта пачалі часта выклікаць на шматгадзінныя допыты ў ДПУ. Пасля аднаго з іх Купала спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Ён нават напісаў ліст старшыні ўрада БССР Аляксандру Чарвякову з такімі словамі: «Відаць, такі лёс паэтаў. Павесіўся Ясенін, застрэліўся Маякоўскі, ну і мне туды за імі дарога».

22 лістапада 1930 года Янка Купала здзейсніў спробу самагубству. Прычым зрабіў ён гэта вельмі незвычайным спосабам — харакіры. Па адных звестках замест мяча паэт скарыстаў звычайны кухонны нож, па іншых — каўказскі кінжал. Выратавала яго толькі тое, што жонка, якая знаходзілася у суседнім памяшканні, пачула стогн. Пазней Купала ніяк не мог прабачыць сабе, што не вытрымаў боль і застагнаў. Жонка, убачыўшы скрываўленае цела мужа, кінулася ў суседнюю кватэру, дзе жыў брат паэта, вайсковы лекар Стэфан Луцкевіч. Ён аказаў першую дапамогу, а потым Купалу даставілі ў бальніцу. Але паэт не здаравеў, рана ўвесь час гнаілася. Каля дзвярэй палаты ўвесь час дзяжурыў салдат і аднойчы ён зайшоў у палату з вялікім падносам, на якім стаялі дарагія пачастункі, садавіна. Ён сказаў: «Іван Дамінікавіч, з Вас знялі абвінавачанне». Хвароба паэта пайшла на спад, і ў хуткім часе яго перавезлі дахаты.

Факт 3. Віну Купалы пераклалі на яго сябра

Хворы Янка Купала ўжо знаходзіўся дома, калі да яго у госці прыйшоў яго сябар, прэзідэнт Акадэміі навук Усевалад Ігнатоўскі. Ён сказаў: «Янка, ты павінен жыць, ты ў нас адзін». А ўжо на наступны дзень Ігнатоўскі скончыў жыццё самагубствам. Аказалася, што НКУС папросту перакінула ўсе абвінавачанні, якія “віселі” на Купале, на Ігнатоўскага. І той не вытрымаў гэтага.

Вынікам гэтых выпрабаванняў стаў «Адкрыты ліст» паэта, у якім ён змушаны быў пакаяцца ва ўсіх грахах і паабяцаць надалей не дапушчаць падобных ідэалагічных прамашак. Але на гэтым ад яго не адсталі. Новая пагроза арышту навісла ў 1937 годзе. Але крануць не пасмелі, бо народная любоў да Купалы была настолькі моцнай, што чарговы націск на паэта мог выклікаць абурэнне людзей.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *