1. Утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу:
- Аблаяць — аблаяны;
- пабяліць — пабелены;
- напаіць — напоены;
- падстрэліць — падстрэлены;
- вызваліць — вызвалены;
- расчыніць — расчынены;
- падмесці — падмецены;
- развеяць — развеяны;
- прынесці — прынесены;
- расчапіць — расчэплены;
- намуляць — намуляны;
- пасаліць — пасолены:
- выесці — выедзены;
- абклеіць — абклеены.
2. Перакладзіце на беларускую мову:
- потемневшее небо — пацямнелае неба;
- свежий, ещё пахнущий номер газеты — свежы, яшчэ пахкі нумар газеты;
- приближающийся рассвет — блізкая раніца;
- отдохнувшие туристы отправились к лесу — турысты, якія адпачылі, адправіліся да лесу;
- толпились колядующие — тоўпіліся калядоўшчыкі;
- вымощенная камнем дорога — брукаванка;
- верующий — вернік;
- К дому подошёл улыбающийся Ваня — Ваня, усміхаючыся, падышоў да дома.
3. Расстаўце, дзе трэба, знакі прыпынку пры дзеепрыметных зваротах:
- Ахінутыя інеем, прыгіналіся да самай зямлі кусты маліны і парэчак.
- Захопленыя сваім заняткам, мы нават і не заўважылі надыходу цемры.
- Задаволеная сваім жартам, бабка доўга смяецца.
- Вёска стаяла паміж балота, парослага густой лазою і алешнікам.
- Усыпаная белым цветам груша гайдалася ад ветру.
- Пажаўцелы ад восені, плыве бярозавы лісток у далёкі свет.
4. Што ёсць агульнае ў згрупаваных дзеясловах?
- Збудаваць, змайстраваць, спісаць — закончанае трыванне, інфінітывы, І спр.;
- вісіць, ляжыць, стаіць — 3 асоба, адз.лік, ІІ спр, цяп.час, абвесны лад;
- думай, загадай, прачытай — загадны лад, 2 асоба, адз.лік, І спр.;
- імчацца, купацца, старацца — зваротныя, інфінітывы, незакончанае трыванне;
- выправіць, заменіць, папросіць — 3 асоба, адз.лік, буд.час, абвесны лад.
Заданні глядзі тут.
Теги: беларуская мовапрактыкум