РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Фанетыка: асноўныя паняцці і тэрміны

гукі

Фанетыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі, сродкі гукавой арганізацыі маўлення (гэта націск, склад і інтанацыя) і іх ролю ў стварэнні слоў.

Фанетычная транскрыпцыя — графічны запіс вуснага маўлення. Транскрыпцыя перадае правільнасць вымаўлення гукаў, а не перадачу слоў на пісьме літарамі!

Фанетычнае слова — склад ці група складоў, якія маюць лексічнае значэнне і агульны націск. Фанетычнае слова не заўсёды супадае з лексічным, так як службовыя словы ў вымаўленні прымыкаюць да самастойных і ствараюць адно цэлае: [на_рацэ], [прыйшоў_бы].

Артыкуляцыя — работа органаў маўлення, у выніку якой нараджаюцца гукі.

Гукі падзяляюцца на галосныя і зычныя. Падзел абумоўлены колькасцю перашкод, якія струмень паветра сустракае ў маўленчым апараце пры гаворцы.

Галосныя гукі — утвараюцца без перашкод у роце, струмень паветра праходзіць свабодна праз органы маўлення. Па колькасці галосных лічыцца колькасць складоў у словах.

Зычныя гукі — утвараюцца ў ратавой поласці шляхам пераадолення перашкод, якімі выступаюць звязкі, вусны, язык, зубы і г.д. Яны не ўтвараюць складоў, а далучаюцца да галосных. Валодаюць большай інфарматыўнасцю, чым галосныя. Напрыклад, скарачэнні базіруюцца на зычных: гг (гады), стг (стагоддзе) і інш.

Галосныя гукі дзеляцца на 2 групы паводле ўдзелу ў вымаўленні губ. Калі паветра праходзіць праз губы свабодна, губы не акругляюцца, такія гукі называюцца нелабіялізаванымі («лабія» — у перакладзе «губы»). Да гэтай групы адносяцца [а,ы,і,э ]. Лабіялізаванымі з’яўляюцца [о,у].

Лабіялізаванымі бываюць і зычныя. Калі пры вымаўленні гука змыкаюцца абедзве губы, такія гукі называюцца губнымі. Да іх адносяцца [б, б’, п, п’, ў, м, м’]. Калі пры вымаўленні змыкаецца ніжняя губа і верхнія зубы, такія гукі называюцца губна-зубнымі:  [в, в’, ф, ф’].

Групы зычных

Пры класіфікацыі зычных улічваюцца наступныя прынцыпы: I — палаталізацыя, II — ступень гучнасці, III — месца ўтварэння, IV — спосаб утварэння.

Паводле наяўнасці ці адсутнасці палаталізацыі зычныя бываюць мяккія, цвёрдыя, зацвярдзелыя. Заўсёды мяккім з’яўляецца [й’]. Толькі цвёрдым бывае [ў]. Зацвярдзелымі з’яўляюцца [ж], [ш], [дж], [р], [ц], [ў], [ч]. Да зацвярдзелых таксама адносяць запазычаны гук [дз], які сустракаецца ў нешматлікай групе іншамоўных слоў: дзынкаць, нэндза, пэндзаль і інш. Беларускі гук [дз’ ] не з’яўляецца да яго парай, так як яго парны цверды — [д]: вада — вадзіца. Зацвярдзелы [ц] таксама не парны мяккаму [ц’]. У бел.мове ўтвараюць пару [т] — [ц’]: бот — у боце.

З’ява пераходу [т] у [ц’] называецца цеканнем, а  [д] у  [дз’ ] — дзеканнем.

 

II. Паводе ступені гучнасці зычныя падзяляюцца на дзве групы: санорныя і шумныя.

Санорныя ўтвараюцца з перавагай голасу над шумам, па акустыцы яны набліжаны да галосных. Такіх гукаў 11:  [л], [л’], [м], [м’], [н], [н’], [р], [ў], [й], [в], [в’].

Шумныя зычныя падзяляюцца на:

а)звонкія гукі, пры вымаўленні шум перавышае над голасам: [з], [д], [б] і інш.

б) глухія гукі, якія вымаўляюцца без голасу, а толькі з шумам: [с], [с’], [п], [п’], [ц], [ц’], [ч] ды інш. Не мае звонкай пары глухі  [ф, ф’].

 

III. Паводле месца ўтварэння зычныя падзяляюцца на:

1) губныя;

2) язычныя;

Губныя (гл. вышэй)

Язычныя ўтвараюцца пры актыўнай артыкуляцыі языка -яго адпаведнай часткі, у сувязі з чым іх падзяляюць на пярэднеязычныя, сярэднеязычныя і заднеязычныя.

Пярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем або змыканнем пярэдняй часткі і кончыка языка з зубамі, зубамі і альвеоламі ці альвеоламі. Асабліва рухомы тут кончык языка, ён можа займаць рознае становішча ў адносінах да пасіўных органаў ротавай поласці — зубоў (верхніх і ніжніх), альвеолаў і паднябення: [д], [т], [з], [с] і інш.

Сярэднеязычныя ўтвараюцца збліжэннем сярэдняй часткі языка з цвёрдым паднябеннем; такім у беларускай мове з’яўляецца толькі  [й’].

Заднеязычныя вымаўляюцца пры збліжэнні або змыканні задняй часткі спінкі языка з мяккім паднябеннем. Гэта [г], [к], [х], [г’], [к’], [х’]. Перад імі не адбываецца асіміляцыі па мяккасці. Г.зн. свісцячыя вымаўляюцца цверда: [ск’інуц’].

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *