РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Беларуская літаратура

народныя паэты

Народныя паэты Беларусі

Званне Народнага паэта ў Беларусі маюць усяго 8 чалавек: Янка Купала (1925 год); Якуб Колас (1926 год); Пятрусь Броўка (1962 год); Аркадзь Куляшоў (1968 год); Максім Танк (1968 год); Пімен Панчанка (1973 год); Ніл Гілевіч (1991 год); Рыгор Барадулін (1992 год).

Панчанка

Цікавыя факты з жыцця Пімена Панчанкі

Факт 1. Адкрыта прызнаваўся ў сваіх памылках Пімен Панчанка ў вершах заўсёды шчыра выказваў свае пачуцці. Ён па-сапраўднаму верыў у камуністычныя ідэі, што не раз паказваў у сваіх пасляваенных творах. Але калі СССР пачаў “трашчаць па швах”, паэт змог сумленна прызнаць свае абмылы ў 80-я гады. Ён не пасаромеўся прызнацца, […]

Барадулін

Цікавыя факты з жыцця Рыгора Барадуліна

1 факт: Умудрыўся не стаць піянерам У савецкі час у піянеры не прымалі толькі самых заўзятых хуліганаў. Астатніх прысвячалі абавязкова. Усіх, апроч Барадуліна. Калі ў школе адбывалася прысвячэнне ў піянеры, ён спецыяльна збег на гэты час дадому. А пазней настаўнікі забыліся на тое, што Барадулін так і не стаў піянерам. […]

Гапееў

Валерый Гапееў «Ты не памрэш»

Васілёк прачынаецца заўжды ў адзін і той жа час. І глядзіць на спінку свайго драўнянага ложка. Там сонечны зайчык — сонца, заглядваючы праз акно, кідае свае прамяні на партрэт дзядулі на сцяне, і роўны чатырохкутнік святла адтуль кладзецца на спінку ложка. Край гэтага чатырохкутніка штодзень прыкметна напаўзае на сярэдзіну спінкі. […]

Прыгодзіч

Зіновій Прыгодзіч «Лірычныя абразкі, мініяцюры»

  * * * Жанчына на якую хвіліну разагнулася, каб даць хоць крыху адысці здранцвелай спіне, і зноў узялася за работу. «Шых-шых…» — мякка слізгае па кафельнай падлозе ануча. І там, дзе яна пахадзіла, падлога застаецца чыстай, бліскучай. Раптам побач з анучай гулка пляснулася і разляцелася на кавалкі бутэлька. Белыя […]

Уладзімір Дубоўка. Лірыка.

 О Беларусь, мая шыпшына  О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш.   Пялёсткамі тваімі стану, на дзіды сэрца накалю. Тваіх вачэй — пад колер сталі — праменне яснае люблю.   Ніколі пройме з дзікім ветрам не развіваць дзявочых кос. Імкнешся да […]

Змітрок Бядуля «Бондар»

I Стары Даніла славіўся на цэлую ваколіцу сваімі вырабамі: вёдрамі, начоўкамі, цабэркамі і лыжкамі, якія выходзілі з яго рук моцныя, гладкія і вельмі зграбныя. Ен іх прадаваў на ўсіх кірмашах. У яго іх ахвотна куплялі ўсюды, і ен жыў з жонкай прыняваючы. Дзяцей у іх не было, гарэлкі ён не […]