РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктанты 9 клас (падрыхтоўка да экзамена)

вялікая літара
падрыхтоўка да экзамена
Кантэнт-рэдактар

Дыктант «Кантэнт-рэдактар»

«У кантэнта жаночы твар», — кажуць спецыялісты. Сапраўды, кантэнт-рэдагаваннем часцей займаюцца жанчыны, чым мужчыны. Сёння кожная паважаная кампанія мае свой уласны сайт або партал у інтэрнэце. Час, калі напаўненнем карпаратыўных сайтаў займаўся любы жадаючы, прайшоў. Цяпер гэта справа кантэнт-рэдактара — чалавека, у абавязкі якога ўваходзіць тэкставае напаўненне сайта або партала, […]

Адвакат

Дыктант «Адвакат»

Цябе пакрыўдзілі? Што рабіць? Трэба шукаць абаронцаў. Калі крыўда малая, то з ёю ты справішся сам. Можна папрасіць заступіцца за цябе бацькоў, настаўніка, добра вядомых табе суседзяў, родзічаў ці сяброў. Але ж бываюць крыўды вялікія, якія глыбока закранаюць тваю чалавечую годнасць, твае грамадзянскія правы, пагражаюць твайму здароўю і нават жыццю. […]

Навальніцы

Дыктант «Навальніцы»

Ад самага красавіка надвор’е спрыяла людзям. Было багата цяпла, і зямлю паілі спорныя дажджы. I азіміна, і яравое раслі на вачах, і разам з азімінаю, з яравым раслі ў асцярожных, звыклых да ўсяго сэрцах людзей надзеі на лета. Ужо блізка да сенакосу пачалі нядобра лезці навальніцы. Зранку неба было чыстае […]

Груша адцвітае

Дыктант «Груша адцвітае»

Груша цвіла апошні год. Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны буйным бела-ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы і распускала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная і свежая, так утрапёна […]

Лясныя сцежкі

Дыктант «Лясныя сцежкі»

Лясныя сцежкі… Яны заўсёды прыемныя і загадкавыя, а часам нават таямнічыя. Не кожнаму паказвае лес дарогу да сваіх патаемных скарбонак. Усё залежыць ад чалавека. Ідзе адзін і нічога асаблівага вакол сябе не заўважае. Дрэвы як дрэвы, трава як трава. А другі, ідучы той жа сцежкай, убачыць куды больш. Толькі трэба […]

Пасля навальніцы

Дыктант «Пасля навальніцы»

Навальніца прагучала і сплыла, абудзіўшы раніцу. Паветра пахла канюшынай, жытам. Прымешваўся водар агурковага цвету, медуніцы і спелага кмену. Поле ажыло, п’ючы дажджавую расу. Неба было чыстае, густое і высокае. Хмары зніклі раптоўна, як і наплылі. I не раз’юшаны і напорысты вецер пагнаў іх у белы свет. Яны апалі тут, над […]

Засуха

Дыктант «Засуха»

Апошні год выдаўся такі, што ні разу не падаў дождж за ўсё лета. Кожны дзень неба заставалася чыстым, ясным. Усходзіла сонца, хутка сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высмоктваў апошнія сокі з зямлі. Лес, поле, луг з […]

Павевы восені

Дыктант «Павевы восені»

Часам познім летам пачынае хмурнець дзень. I гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо застаецца пячатка летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цвітуць летнія кветкі, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала, і вада […]