РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктанты 9 клас (падрыхтоўка да экзамена)

Жураўліная песня

Дыктант «Жураўліная песня»

У радасці свая вясна, і неабавязкова ёй прыходзіць да чалавека вясной. Ёсць лета і зіма, ёсць дзень і ноч, усход і заход сонца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, гул ідзе высока, а раніцай ляжаць снягі, ружовыя і чыстыя, як радасць. А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы […]

Рамонак

Дыктант «Рамонак»

Гэту сціплую кветку можна ўбачыць, дзе хочаш. Магчыма таму, што рамонкі такія будзённыя. Празаікі і паэты ў сваіх творах звычайна аддаюць ім менш увагі ў параўнанні з ружай або летуценнай валошкай — гэтым сапраўдным сімвалам паэзіі. Аднойчы ўлетку я вяртаўся дамоў палямі. Усё вакол стракацела ад кветак. Рамонкаў, аднак, было […]

Малюнкі прыроды

Дыктант «Малюнкі прыроды»

Малюнкі прыроды мяняліся адзін за адным. Толькі што Алесь захапляўся высокім абрывістым берагам. Але раптам дарожка, што белая ручаінка, пакацілася з узгорка ўніз, і перад вачыма яго раскінулася бязмежная сенажаць, як бы разаслаў хто вялізны-вялізны дыван, што зліваўся ўдалечыні з блакітным шоўкам чэрвеньскага неба. Дзе-нідзе толькі віднеліся на гэтай неабсяжнай […]

Зімні лес

Дыктант «Зімні лес»

Многа радасці можна зазнаць у зімнім лесе. Асабліва прыгожай бывае палеская пушча ў ціхія марозныя дні. Па-святочнаму ўбраны ў белае лес стаіць застылы ў нерухомасці, і на кожным дрэве, на кожнай галінцы дыяментамі іскрацца, пераліваюцца асветленыя сонцам блёсткі снегу. Варта, затаіўшыся, пастаяць адну хвілінку, каб адчуць, якім поўным жыццём жыве […]

Веснавы разліў

Дыктант «Веснавы разліў»

Як прыемна глядзець на веснавы разліў! Стаіш, бывала, над абрывам і не можаш адвесці вачэй ад вялікай воднай прасторы. А вада бурліць унізе, гамоніць, несучы вялізныя сосны і алешыны, вырваныя дзесьці з карэннем. Здаецца, плыве іншы раз дрэва, а на ім — заяц-шарак. Сядзіць, калоціцца ўсім целам, але цярпліва чакае, […]

Зіма ў лесе

Дыктант «Зіма ў лесе»

Зімняе сонца ледзь узвышалася над лесам, хоць было яшчэ толькі паўдня. Паабапал сцежкі раслі маладыя гнуткія бярозкі, клёнікі, раскошныя кусты арэшніку. Былі тут і сосны, але рэдкія і старыя, таму не надта кідаліся ў вочы. Усюды ў лесе было ўжо многа снегу, і ён меў тут такі выгляд, быццам нехта […]

Князь-возера

Дыктант «Князь-возера»

Возера было велічэзнае, як мора, а пасля пачало сохнуць, змяншацца і ўрэшце зрабілася зусім маленькім. Людзям жыць стала лепей, а рыбам горш. I вось астравок пасярэдзіне гэтага маленькага люстэрка вады аблюбаваў князь Алелькавіч-Слуцкі з роду Альгерда. Пабудаваў тут замак і стаў княжыць. Але расперазаўся так, нібы над акругаю панаваў не […]

Запаветны куточак

Дыктант «Запаветны куточак»

Ёсць у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна цудоўнае месца, якое нікога, хто калі-небудзь пабачыў яго, не можа пакінуць абыякавым. На беразе Дрысы, раскінуўшы свае вершаліны, стаяць дубы. Стаяць, упусціўшы магутныя карані свае ў родную цёплую зямельку. Пра гэтыя дубы ёсць у народзе паданне. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя жыў на беразе рэчкі […]

Крыху рамантыкі

Дыктант «Крыху рамантыкі»

У далёкія гераічныя і рамантычныя часы, калі невялікая рэчка Гальшанка была вялікай і паўнаводнай, а вежы магутнага замка паважна ўзносіліся пад самыя аблокі, жыла ў Гальшанах заможная, але вельмі сквапная пані. Яна прымушала сялян ад ранку да ночы прасці льняное палатно. За цяжкую працу не плаціла, усяляк падманвала простых людзей. […]

Пра горад Пружаны і раку Мухавец

Дыктант «Пра горад Пружаны і раку Мухавец»

Калісьці, як расказваюць палешукі, задумала каралева Бона залажыць горад на рацэ Мухавец. Села яна ў карэту, узяла з сабой дзіця і адправілася ў далёкую дарогу. Вось нарэшце пад’ехалі да ракі Мухавец. Хоць не надта шырокай ды глыбокай была тая рака, але праз яе быў пракладзены мост. На сярэдзіне дарогі пачаў […]