РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «На полі»

На полі

Бульбяное поле густа цвіло белымі і сінімі кветкамі, якія пілі сонца і шчодра дзяліліся сваім сокам з усёй жыўнасцю, што кішэла на іх. Ад бульбы ішоў цёплы пах зямлі.

Бабуля, сагнуўшыся, ішла па баразне, ірвала траву і складвала ў фартух. Паўзучая бярозка, учэпіста абкруціўшы бульбоўнік, цяжка паддавалася яе рукам і адрывалася з трэскам. Калі фартух набіваўся, бабуля выпрамлялася і размінала абедзвюма рукамі паясніцу. Яна нават не заўважала, што хустка з’ехала з галавы і агаліла сівыя, нібы абсыпаныя мукой, валасы.

Васілёк ішоў за бабуляй па ўтаптанай сцежцы. У руках ён трымаў лазінку і махаў ёй у паветры, слухаючы, як яна па-птушынаму свішча.

Калі ўзышлі на пагорачак, перад вачыма адкрыўся шырокі луг, падзелены ракой на дзве часткі. Рака здавалася такой блізкай, што Васілёк адчуваў прахалоду і ласкавасць яе вады. 3 лугу і ад рэчкі свежа і мякка патыхала ветрыкам.

Паводле В Хомчанкі

стар.98, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.