РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Ці варта помсціць?»

Ці варта помсціць

Многіх з вас у жыцці крыўдзілі. I часам з’яўляецца жаданне адпомсціць крыўдзіцелям. Здаецца, што помста прынясе моцнае задавальненне. Але пасля вы пераконваецеся ў тым, што памыліліся, бо задавальнення амаль не адчуваецца. Затое ўзаемная варожасць пераходзіць на новы віток. За гэтай крыўдай узнікаюць новыя і новыя.

Збіраючыся помсціць, не забывайцеся, што вынікам гэтага будзе шмат дарэмна страчанага часу. Прыгадваючы, як вас пакрыўдзілі, малюючы шматлікія карціны будучай помсты, вы нават не заўважыце, як некалькі гадзін знікне ў пустату.

Калі прага помсты ператвараецца ў неадчэпную ідэю, атрымліваецца, што вораг набывае яшчэ большую духоўную ўладу над вашымі ўчынкамі. Паспрабуйце накіраваць сваю энергію ў іншае рэчышча. Няхай ваша асабістая помста ператворыцца ў жаданне пераўзысці дасягненні ворага, даказаць усім, што вы больш спрытны, разумны і таленавіты.

Часам якраз старая крыўда робіцца выдатным стымулам да развіцця чалавека ў лепшы бок, яго маральнага, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.

Паводле кнігі “Парады Дамавічка”

стар.196, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.