РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «У парку лістапад»

У парку лістапад

Ветру не было амаль цэлы дзень. Ён, мусіць, недзе заблудзіўся ці, нагуляўшыся ўчора, стомлена заснуў дзе-небудзь у старой пушчы. Пад вечар стала яшчэ цішэй. Шэры халодны туман павіс над зямлёй. Ён такі густы, нібы хто сабраў туманы з усяго свету і пусціў іх сюды. Відаць, як у святле ліхтароў мігцяць мільёны малюсенькіх празрыстых кропелек-расінак. Ідзеш, а яны пераліваюцца, мітусяцца, нібы збіраюцца ў вясёлку.

У парку лістапад. Дрэвы стаяць маўклівыя, сонныя, з іх злятаюць пажоўклыя лісты: настаў час. Абарвецца ліст, зашамаціць лагодна і мякка, нібы развітваецца з тымі, што застаюцца вісець. Калі зачэпіць суседа, то ўжо ападаюць удвух. Так бывае: ліст за ліст чапляецца, чапляецца — і на зямлю ўжо сыплецца жоўтая замець. Слухаеш шоргат лісця, і становіцца сумна. Шкада сонечнага лета, прыемнага цяпла.

Паводле М.Дзелянкоўскага

стар.96, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.