РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Векавыя асілкі»

Векавыя асілкі

Векавыя дубы стаяць паважныя і спакойныя ў сваёй велічы. Яны не тое што не падпарадкоўваюцца агульным законам восені, яны проста, адчуваючы сваю сілу і моц, скараюцца ёй у апошнюю чаргу. Рэдкія лісты зрываліся з галін-асілкаў і павольна ляцелі ўніз. Яны роўна накрывалі жоўта-зялёныя жалуды, якія імкліва падалі з вышыні.

Стары ляснік запаволіў хаду, нахіліўшыся, падняў колькі жалудоў, паклаў у кішэню, глянуў уверх. Ён любаваўся дубамі. Але гэта былі яшчэ не тыя дубы, да якіх ён ішоў і каля якіх яму захацелася пасядзець. Тыя крыху далей, і ім не па дзвесце, не па сто, а ўсяго па сорак год. Вось яна, нешырокая, але доўгая дзялянка з роўнымі радамі не надта высокіх, але дзябёлых, з густымі шапкамі галля маладых дубоў. 3 першага позірку відаць, што дубы гэтыя пасаджаны чалавекам і што клапатлівыя рукі заўсёды прысутнічалі тут.

Паводле І.Шамякіна

стар.95, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.