РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Засуха»

Засуха

Апошні год выдаўся такі, што ні разу не падаў дождж за ўсё лета. Кожны дзень неба заставалася чыстым, ясным. Усходзіла сонца, хутка сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высмоктваў апошнія сокі з зямлі. Лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. Жаласна ківаліся каласы ў полі. Яны то кланяліся зямлі, то падымаліся к небу, нібы просячы ратунку.

Ніхто не ішоў ім на дапамогу, і яны без пары старэлі, жоўклі і хісталіся на сухіх сцяблінках. Трава, кветкі ціха шапталі ветру аб сваёй нядолі. Цярплівыя камяні нылі ад гарачыні і лопаліся. Пакутавалі людзі, сумавала зямля і ўсё, што расло і жыло на ёй. Непрыкметна падымаліся да неба іх слёзы. Тыя слёзы, горкія скаргі, гора зямлі — усё змяшалася разам і завісла над ёю страшнаю чорнаю хмараю.

Паводле Я.Коласа

стар.101, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.