РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Жураўліная песня»

Жураўліная песня

У радасці свая вясна, і неабавязкова ёй прыходзіць да чалавека вясной. Ёсць лета і зіма, ёсць дзень і ноч, усход і заход сонца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, гул ідзе высока, а раніцай ляжаць снягі, ружовыя і чыстыя, як радасць. А ў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы і светлы, як даўняя журба. Яблык упадзе — надыдзе восень, а восенню хлапчукі пякуць на полі бульбу, і ўвосень прыходзяць да чалавека ўспаміны пра маленства. Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы. У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж, і ў вадасцёчнай трубе грыміць, як гром, абвальваецца намёрзлы лёд.

У сакавіку першым дажджом і вільготным пругкім ветрам гукае ў акно ранняя вясна. I потым ужо будуць трубіць журавы, а яшчэ потым ралля ў полі стане шэрай, як жураўлінае крыло.

Ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шумнай, бы крыгаход!

Паводле М.Стральцова

стар.94, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.