РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Споведзь дарог»

Споведзь дарог

Дарогі роднай зямлі… Куды б ні беглі яны, куды б ні клікалі, я дакладна ведаю: бягуць у памяць.

Вочы сівой жанчыны поўныя слёз. Яе пальцы нервова дрыжаць, праціраючы запацелае вагоннае шкло. За акном экспрэса мільгаюць гонкія сосны Асвейскага бору. Яны бягуць насустрач, спяшаюцца размінуцца з вачыма.

— Сын мой недзе пад гэтымі соснамі, — сама сабе і нам, не тоячы болю, кажа сівая жанчына.

Тахкаюць колы. Тахкаюць сэрцы. I кожны з нас адчувае вострае дакрананне да болю сівой жанчыны. I мы ўжо не толькі пасажыры, а і выпадковыя стрэчныя ў адным купэ, на адной зямлі. Так выразна пазначылася наша чалавечая роднасць.

А сосны бягуць і бягуць насустрач. Здаецца, што ніколі не скончыцца іх меднастволы бег. Гэта яны зблізілі нас, незнаёмых людзей. I ў кожным сэрцы абудзілі хвалюючы роздум пра нашу зямлю, якая і сёння раніць балючай памяццю мінулага ліхалецця, пра народ, крывіначка якога і ты.

Паводле М.Мятліцкага

стар.192, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.