РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове для 7 класа 11.12.2016 г: вынікі, пераможцы і правільныя адказы

дыстанцыйныя алімпіяды

Па выніках першай дыстанцыйнай алімпіяды вызначыліся 2 лідары — гэта вучні, якія выканалі больш за 50% заданняў.

Пераможцай алімпіяды стала Куршук Дар’я — вучаніца 7 класа УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва». Яна набрала 24,5 балы з 35,5 магчымых, што склала 69%.

Другое месца з вынікам 18,5 балаў (52%) заняў Чаргейка Павел, вучань 7 класа УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва».

Віншуем пераможцаў. Ім будуць дасланы сертыфікаты.

Адказы на заданні алімпіяды

1 заданне. Запішыце, якія словы атрымаюцца, калі прыведзеныя словы вымавіць у адваротным парадку: авал, альт, бард, лёд, рог, ям, яр, соль.

Лава, тля, трап, толь, хор, май, рай, лёс. (0,5 б. за слова, усяго 4 б).

 

2 заданне. Падбярыце беларускія адпаведнікі да слоў іншамоўнага паходжання:

фінал – канец;

арфаграфія – правапіс;

актуальны – надзённы;

кандыцыя – норма;

карэктны – правільны, тактоўны, ветлівы;

красворд – крыжаванка;

глабальны – сусветны, усеабдымны;

дакляраваць — абяцаць.

(0,5 б. за слова, усяго 4 б.).

 

3 заданне. Выберыце з прыведзеных словазлучэнняў сінонімы да слова «неруш»: нявораная зямля, грыбное месца, дзікі лес. (1,5 б.)

 

4 заданне. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку:

Аб лесе, старасце, агародзе, Рыгору, лузе, Янку Купале, суддзі, версе, старшыні, кані, парку, Пецярбургу, Алегу, сыне, герою, двары, стозе, паверсе, лопуху, тварагу. (0,5 б. за слова, 10,5 б. усяго)

 

5 заданне. Запішыце антанімічныя словазлучэнні.

любоў да сяброў – нянавісць да ворагаў;

сённяшняя перамога – учарашняе (заўтрашняе) паражэнне;

позна легчы – рана ўстаць;

падняцца высока – упасці, легчы нізка;

цяжка знайсці – лёгка страціць;

доўга працаваць – коратка,мала адпачываць;

радасць ад сустрэчы – сум ад расстання;

хутка бегчы – павольна ісці;

ціха плакаць – гучна смяяцца.

(0,5 б. за слова, 4,5 б. усяго)

 

6 заданне. Адзначце сказы, дзе не хапае знакаў прыпынку.

Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору. (Дзеепрыслоўе «не спяшаючыся» трэба выдзеліць коскамі  двух бакоў).

Ён прысядаў каля кожнага грыба, падразаў ножыкам карэньчык, саскрабаў пясок і рознае смецце прыліпшае да кораня. (Дзеепрыметны зварот «прыліпшае да кораня» трэба аддзяліць коскай).

Паднятыя і ачышчаныя баравікі шчаслівы грыбнік клаў на чыстае месца ў кучку.

Іван Фёдаравіч любіў хадзіць па горадзе не спяшаючыся.

Пасля ўдалай рыбалкі Васіль бег дадому з поўным вядром карасёў ззяючых рознакаляровай луской. (Дзеепрыметны зварот «ззяючых рознакаляровай луской» трэба аддзяліць коскай).

Хатняе заданне ў той вечар Міхась зрабіў самастойна і не чакаючы матулінай дапамогі.

(1 б. за сказ, усяго 3 б., -0,5 б. за няправільны адказ)

 

7 заданне. Запішыце дзеясловы сячы, пячы, ткаць у 2-й асобе множнага ліку.

Вы сечаце, печаце, тчаце. (1 б. за форму, усяго 3 б.)

 

 8 заданне. Выпішыце з прапанаваных слоў назвы будынкаў: ажыны, пуня, андарак, аксамітка, кіях, брыль, стайня, абора, краты, маладзік, свіран, вэлюм, дрывотня. (1 б. за слова, усяго 5 б.).

Або́ра – кароўнік.

Ста́йня – канюшня.

Пу́ня – вялікая халодная будыніна для сена.

Сві́ран – халодны будынак, прызначаны для захавання збожжа, мукі, прадуктаў і іншых рэчаў. (русск. амбар).

Дрыво́тнік, дрыво́тня, падпаве́тка – сарай для дроў.

 

Заданні алімпіяды можна прагледзець тут.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *