РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове «Гука-літарныя пацешкі» для 7 класа (2023): аналіз вынікаў і аб’яўленне пераможцаў

У дыстанцыйнай алімпіядзе «Гука-літарныя пацешкі» для 7 класа, праведзенай 14.10.2023 г., прынялі ўдзел вучні з 43 навучальных устаноў рэспублікі. Кожная работа правяралася не толькі праграмай, але і ўручную, таму вынікі па завяршэнні выканання алімпіяды могуць не супасці з тымі, якія  прадстаўлены ў табліцы на сайце. За кожны рускі сімвал (тыпу и, щ, у замест ў) здымалася па 0,5 бала.

Дыпломы пераможцаў і сертыфікаты ўдзельнікаў, якія набралі выканалі больш за 50% заданняў, размешчаны ў выніковай табліцы. Іх можна спампаваць і раздрукаваць. 

Калі каго з настаўнікаў цікавяць заданні алімпіяды, мы дашлём іх на электронную пошту асабіста. Вынікі вучняў, якія не набралі 50%, на сайце не размяшчаюцца. Па запытах настаўнікаў мы дасылаем іх вынікі праз электронную пошту). Для гэтага трэба на вайбер тэлефона, куды дасылалі чэк аплаты, падаць заяўку з прозвішчам вучня і электроннай поштай, на якую адправяць адказы і заданні.

Паважаныя настаўнікі! Хацелася б звярнуць вашу ўвагу на тое, што ні адзін удзельнік не выканаў на 100% правільна заданне, у якім трэба было падзяліць слова на склады. Хочацца нагадаць, што ў беларускай мове склад можа заканчвацца на галосны або на санорны. Шумныя (звонкія і глухія гукі) не могуць закрываць склад. Напрыклад: слова «дзядзька» дзеліцца на склады такім чынам: дзя — дзька, слова «годнасць» — го- днасць. Аднолькавыя санорныя, якія абазначаюць адзін падоўжаны гук, звычайна адпраўляюцца ў наступны склад (на — се — нне), а розныя санорныя  на стыку складоў звычайна падзяляюцца — адзін застаецца на папярэднім складзе, а другі  — ідзе ў наступны склад (зай-ме-ннік). Спасылка на навуковую крыніцу, дзе можна пачытаць пра гэта (стар.44) 

імя і прозвішча вучня
клас
Вобласць, раён
Поўная назва ўстановы адукацыі
Колькасць правільных адказаў
% выканання
месца
дыплом
Дамжонак Кацярына
7
Віцебская вобласць.
ДУА «Базавая школа 11 г. Полацка»
67,5
90,11
1
спампаваць
Дзішко Дзіяна
7
Гродзенская, Зэльвенскі
ДУА «Галынкаўская сярэдняя школа»
67,5
90,11
1
спампаваць
Мікалай Марковіч
7
Віцебская вобл., Полацкі р-н
ДУА «Базавая школа N11 г.Полацка»
65
86,67
2
спампаваць
Зубкова Дар’я
7
Гомельская, Гомельскі
ДУА «Урыцкая сярэдняя школа»
64
85,33
2
спампаваць
Чырыца Юлія
7 «Г»
Гродзенская, Смаргонскі
ДУА » Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні»
63
84
2
спампаваць
Юлія Волкава
7
Віцебская, Расонскі
ДУА «Клясціцкая сярэдняя школа імя У.А.Хамчаноўскага Расонскага раёна»
55
73,33
3
спампаваць
Фядосава Паліна
7
Магілёўская, Быхаўскі
ДУА «Вараніноўская базавая школа»
50
66,67
Серт.
спампаваць
Барысенка Ганна
7
Віцебская вобл.
ДУА «Базавая школа № 11 г. Полацка»
47
62,67
Серт.
спампаваць
Карына Баркоўская
7 «Е»
Віцебская
Сярэдняя школа №47 г. Віцебска імя Я.П.Іваноўскага
39
52
Серт.
спампаваць
Міхайлоўская Святлана
7″Б»
Першамайскі
ДУА»Сярэдняя школа №47 г.Віцебска імя Я.П.Іваноўскага
42
56
Серт.
спампаваць
Глушаненка Марыя
г.Віцебск
ДУА «Сярэдняя школа №47 г.Віцебска імя Я.П.Іваноўскага «
37,5
50,02
Серт.
спампаваць

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *