РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове «Гука-літарныя пацешкі» для 8 класа (2023): аналіз вынікаў і аб’яўленне пераможцаў

У дыстанцыйнай алімпіядзе «Гука-літарныя пацешкі» для 8 класа, праведзенай 21.10.2023 г., прынялі ўдзел вучні з 19 навучальных устаноў рэспублікі. Кожная работа правяралася не толькі праграмай, але і ўручную, таму вынікі па завяршэнні выканання алімпіяды могуць не супасці з тымі, якія  прадстаўлены ў табліцы на сайце. За кожны рускі сімвал (тыпу и, щ, у замест ў) здымалася па 0,5 бала.

Дыпломы пераможцаў і сертыфікаты ўдзельнікаў, якія набралі выканалі больш за 50% заданняў, размешчаны ў выніковай табліцы. Іх можна спампаваць і раздрукаваць. 

Калі каго з настаўнікаў цікавяць заданні алімпіяды, мы дашлём іх на электронную пошту асабіста. Вынікі вучняў, якія не набралі 50%, на сайце не размяшчаюцца. Па запытах настаўнікаў мы дасылаем іх вынікі праз электронную пошту). Для гэтага трэба на вайбер тэлефона, куды дасылалі чэк аплаты, падаць заяўку з прозвішчам вучня і электроннай поштай, на якую адправяць адказы і заданні.

Паважаныя настаўнікі! Хацелася б звярнуць вашу ўвагу на тое, што ні адзін удзельнік не выканаў на 100% правільна заданне, у якім трэба было падзяліць слова на склады. З-за гэтага вялікі працэнт удзельнікаў не адолеў парог у 50%, каб атрымаць сертыфікат.

Хочацца нагадаць, што ў беларускай мове склад можа заканчвацца на галосны або на санорны. Шумныя (звонкія і глухія гукі) не могуць закрываць склад. Напрыклад: слова «дзядзька» дзеліцца на склады такім чынам: дзя — дзька, слова «годнасць» — го- днасць. Аднолькавыя санорныя, якія абазначаюць адзін падоўжаны гук, звычайна адпраўляюцца ў наступны склад (на — се — нне), а розныя санорныя  на стыку складоў звычайна падзяляюцца — адзін застаецца на папярэднім складзе, а другі  — ідзе ў наступны склад (зай-ме-ннік). Спасылка на навуковую крыніцу, дзе можна пачытаць пра гэта (стар.44) 

прозвішча і імя вучня
клас
Поўная назва ўстановы адукацыі
Вобласць, раён
Колькасць правільных адказаў
% выканання
месца
дыплом
Ванечык Святлана
8
ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Крычава»
Магілёўская
71
86,59
1
спампаваць
Верстак Дамініка
8
ДУА «Галынкаўская сярэдняя школа»
Гродзенская, Зэльвенскі
68
82,93
1
спампаваць
Лівак Уладзімір
8
ДУА «Навіцкавіцкая сярэдняя школа» Камянецкага раёна
Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён
62
75,61
2
спампаваць
Калініна Аляксандра
8
ДУА «Вараніноўская базавая школа»
Магілёўская, Быхаўскі
57,5
70,12
2
спампаваць
Сафіна Маргарыта
8 А
Сярэдняя школа N 5 г. Смаргоні
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён
55
67,07
3
спампаваць
Бабраўніцкая Валерыя
ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Ашмяны»
Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён
46,5
56,71
серт
спампаваць

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *