РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры 11.12.2016 г. для 6 класа: вынікі і аналіз рашэнняў

Беларуская мова

Па выніках першай дыстанцыйнай алімпіяды для 6 класа, якая прайшла на нашым сайце 11.12.2016 г. вызначыліся 3 лідары.

  1. Пераможцай стала Сімаковіч Аляўціна, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Магілёва». Яна набрала 29,5 балаў з 33,5 магчымых, што склала 88%. Свой сертыфікат Аляўціна можа спампаваць тут.
  2. Другое месца з вынікам 28,5 балаў (85%) заняў вучань УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва» Ганчарэнка Яўген.
  3. Трэцяе месца — у Кірвіда Крысціны, вучаніцы УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва». Яна набрала 23,5 балы, што склала 70%.

Дзякуй усім, хто паспрабаваў свае сілы.

Адказы на заданні алімпіяды

1 заданне. Запішыце словы літарамі:

Лётчык, на печцы, без шуму, мець і медзь, мядзведзь, футбол, на дарожцы, Віцебск. (0,5 б. за слова, усяго – 4,5 б).

2 заданне. Устаўце прапушчаныя арфаграмы: градкі і гразкі, барацьбіт, паляшуцкі, медальён, камп’ютар, здароўе, міласэрны. (0,5 б за слова, усяго 4 б).

3 заданне. Перакладзіце на беларускую мову: салёны селядзец, чырвоны гваздзік, чорнае брыво, сіняе чарніла, скураны мяч, горкі палын. (1 б. за словазлучэнне, усяго 6 б.).

4 заданне. Выпішыце назоўнікі, што абазначаюць назвы ежы: адрына, здор, андарак, кулеш, прас, дранікі, жарало, сахор, бабка, клёцкі.

Здор – свіное нутраное сала.

Куле́ш – рэдкая каша з мукі, запраўленая салам.

Дранікі – бліны з дранай бульбы.

Бабка – страва з нацёртай бульбы, запечанай з цыбуляй і салам у печы.

Клёцкі – невялікія галушкі з нацёртай бульбы, якія абварваюцца ў кіпені. Раней вырабляліся з пшанічнай, грэцкай, аржаной і ячменнай мукі або з іх сумесі і таму мелі назву грэцкіх, прасяных і «мяшаных» клёцак.

5 заданне. Выпішыце тое слова, што ўваходзіць у склад фразеалагізма:

а) як карова языком злізала,

б) вакол пальца абвесці,

в) камар носа не падточыць.

6 заданне. Адзначце сказы, дзе трэба паставіць працяжнік. (1 б., -0,5 б за няправільны адказ).

Мой тата — столяр.

Мароз не запалохае нас. (Выказнік выражаны дзеясловам, таму працяжнік не ставіцца).

Мы беларусы. (Мы – займеннік, таму працяжнік не ставіцца).

Хітры чалавек Васіль Гардыянаў. (Выказнік стаіць перад дзейнікам, таму працяжнік не ставіцца).

Дзяўчаткі ў нас прыгажуні. (Паміж дзейнікам і выказнікам ёсць дапаўненне, таму працяжнік не ставіцца).

Голад не цётка. (Паміж дзейнікам і выказнікам ёсць часціца не, таму працяжнік не ставіцца).

7 заданне. Выпішыце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў форме множнага ліку: ападкі, брусніцы, дарогі, насілкі, сцежкі, вусны, імяніны, берагі,  лекі, стрэхі , падцяжкі, суніцы, хвоі, фабрыкі, вячоркі, замаразкі. (0,5 б. за слова, 4,5 б. усяго).

Заўвага: Са ўсіх назваў ягад суніцы могуць ужывацца і з адзіночным лікам – суніца.

8 заданне. Выпішыце з прапанаванага ўрыўка эпітэты, адгадайце назву верша і аўтара.

Зямля Беларусі. Палі і дубровы.

Жытнёвае поле, шаўковы мурог.

У промнях рабіны заход вечаровы,

Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы

І ў шумных прысадах істужкі дарог.

Эпітэт (грэч. epitethon — ‘прыдатак’) — мастацкае, вобразнае азначэнне, якое трапна і эмацыянальна характарызуе чалавека, прадмет, жыццёвую з’яву, падзею. Найчасцей выражаны прыметнікамі.

Верш “Зямля Беларусі”, аўтар – Пятрусь Броўка.

(2 б. за эпітэты, 2 б за назву і аўтара, усяго — 4 балы)

9 заданне.Адгадайце па цытаце літаратурнага героя, твор і аўтара, які напісаў гэты твор. 

(з балы)

Твор — «Лебядзіны скіт», аўтар — Уладзімір Караткевіч, літаратурны герой — старац.

 

Саму алімпіяду можна паглядзець тут.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *