РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры 14.01.2017 г. для 6 класа: вынікі і аналіз рашэнняў

алімпіяда

Па выніках  дыстанцыйнай алімпіяды для 6 класа, якая прайшла на нашым сайце 14.01.2017 г., пераможцам стаў Свістун Дзямід, ГУА «Князеўская сярэдняя школа», які набраў 19,5 балаў з 20,5 магчымых, што склала 95%. Свой дыплом Дзямід можа спампаваць тут.

Другое месца падзялілі: 

1. Тумашчык Ангеліна, вучаніца УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва», якая набрала 17 балаў, што склала 83%.

2. Бусловіч Вольга, вучаніца УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва», якая набрала 17 балаў, што склала 83%.

3. Атрошэнка Арцём, вучань ДУА «Елкаўская сярэдняя школа», які набраў 17 балаў, што склала 83%. Свой дыплом Арцём можа спампаваць тут.

4. Слёзнік Ксенія, вучаніца УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва», якая набрала 17 балаў, што склала 83%.

Трэцяе месца занялі: 

1. Хабец Алена, вучаніца УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва», якая набрала 16,5 балаў, што склала 80%.

2. Крэчка Ганна, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва», якая набрала 16,5 балаў, што склала 80%. Свой дыплом Ганна можа спампаваць тут.

 

Вучням, якія не ўвайшлі ў лік прызёраў, але выканалі больш за 50% заданняў, будуць дасланы электронныя сертыфікаты ўдзельнікаў.

Зводная табліца вынікаў вучняў, якія выканалі больш за 50% заданняў:

Макс.колькасць балаў 2 2,5 3 3,5 3 1 3 1,5 1 20,5 працэнт Месца
Ціток Антон ГУА «ВВК Цяглевіцкі дзіцячы сад- сярэдняя школа» 1 2,5 2 1,5 1,5 1 3 0,5 0 13 63% 7
Тумашчык Ангеліна Гімназія №1 г.п.Зэльва 1,5 2,5 2,5 3 2 1 3 0,5 1 17 83% 2 месца
Хабец Алена гімназія №1 г. п. Зэльва 1,5 2,5 1,5 2,5 2 1 3 1,5 1 16,5 80% 3 месца
Атрошэнка Арцём ДУА «Елкаўская сярэдняя школа» 1,5 2,5 2,5 3,5 1,5 1 3 0,5 1 17 83% 2 месца
Бусловіч Вольга гімназія №1 г.п. Зэльва 2 2 2,5 2,5 2 1 3 1,5 0,5 17 83% 2 месца
Слёзнік Ксенія гімназія №1 г.п.Зэльва 1,5 2,5 2 2,5 2,5 1 3 1,5 0,5 17 83% 2 месца
Лазовский Александр гімназія №1 г.п.Зэльва 0,5 0 2,5 1,5 1,5 1 3 1,5 1 12,5 61% 8
Свістун Дзямід Князеўская сярэдняя школа 2 2,5 3 3,5 2,5 1 3 1,5 0,5 19,5 95% 1 месца
Крэчка Ганна СШ №3 г.п.Зэльва 2 2,5 2,5 3,5 1 1 3 0,5 0,5 16,5 80% 3 месца
Кірвіда Крысціна Гімназія №1 г.п.Зэльва 2 1,5 2 0,5 2 1 3 1,5 0,5 14 68% 6
Сімаковіч Аляўціна ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Магілёва» 1,5 2,5 2,5 2,5 1 1 3 0,5 0,5 15 73% 4
Мацкевіч Улад Гімназія №1 г.п.Зэльва 1,5 2,5 2 1 1,5 1 3 1,5 0,5 14,5 71% 5

Сертыфікаты ўдзельнікаў:

1. Мацкевіч Улад (спампаваць).

2. Кірвіда Крысціна (спампаваць).

3. Сімаковіч Аляўціна (спампаваць).

4. Лазоўскі Аляксандр (спампаваць).

5. Ціток Антон (спампаваць).

Дзякуй усім, хто паспрабаваў свае сілы.

Адказы на заданні алімпіяды:

1. Адзначце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў адз. ліку:

Бацькаўшчына, адвага, вароты, сіла, воін, смеласць, грошы, канікулы. (Усяго 2 балы, 0,5 бала за слова, за няправільны адказ -0,5 бала).

2. Адзначце назоўнікі ніякага роду:

Бюро, атэлье, салямі, фрау, радыё, табло, Туапсе, Сочы, Місуры, Нікарагуа, какаду, кіно, Батумі. (Усяго 2,5 балы, 0,5 бала за слова, за няправільны адказ -0,5 бала).

3. Утварыце ад наступных спалучэнняў слоў складаныя назоўнікі і запішыце іх праз коску.

Ордэн насіць — ардэнаносец;

сілу мераць — сіламер;

ціха хадзіць — ціхаход;

птушка, ферма — птушкаферма;

фота, вітрына — фотавітрына;

воін, салдат — воін-салдат.

(Усяго 3 балы, 0,5 бала за слова, за няправільны адказ -0,5 бала).

4. Адзначце словы, якія пішуцца не так, як вымаўляюцца:

Звычай, звонку, звесткі, злёт, злёгку, дзялянка, дзьмуць, джын, доказ, дзевяць, дзёран, даследчык, касьба, смех.

(Усяго 3,5 балы, 0,5 бала за слова, за няправільны адказ -0,5 бала).

5. Якія з прыведзеных беларускіх слоў з’яўляюцца назвамі напояў?

Жур — журавінавы кісель, негусты аўсяны кісель.

Сцялу́ха — – русск. луговой чай.

Узва́р — кампот, адвар з сушанай садавіны, ягад.

Бяро́завік – русск. берёзовый сок.

Кумы́с – напітак з перабрадзіўшага малака кабылы ці вярблюдзіцы.

 

Астатнія словы азначаюць: 

Бры́нза – сыр з авечага малака.

Поплаў — заліўны луг.

Вантрабя́нка — русск. колбаса из потрохов.

Верашча́ка – вадкая мучная страва з кавалачкамі сала, каўбас, рабрынак.

Прас — русск. утюг.

Заці́рка – вадкая страва з мукі, завараная дробнымі кавалачкамі.

Кула́га – кісла-салодкая мучная каша.

Саладу́ха – страва, прыгатаваная з густазаваранай жытняй мукі.

По́ліўка — суп з якой-небудзь прыправай (мучной, бульбянай, крупяной і інш.).

6. Як перакладаецца на беларускую мову рускае слова “прачечная”:

Прасавальня, прыбіральня, пральня, мыйня, мытня, нута.

(правільны адказ – пральня, 1 б.).

7. Запішыце парамі старабеларускае слова і сучасную яго назву ў выглядзе літар і лічбаў. Напрыклад: А3Б5В2.

А) дверникъ, Б) девятунастя, В) жарлокъ, г) бачмакгь, Д) букштабы, Е) гавяда.

 1) чаравік, 2) жывёла, 3) дзевятнаццаты, 4) абжора, 5) літары,  6) вартаўнік.

Адказ: А6Б3В4Г1Д5Е2. ( 3 балы)

8) Запішыце прапушчанае слова з паэтычнага ўрыўка, успомніце аўтара гэтага верша.

Уцякала ЗІМА ад вясны

Па кустах вербалозаў рагатых, –

Ёй каптан абарвалі яны,

I на голлі матляецца вата.

Рыгор Барадулін

1,5 балы за адказ.

9. Запішыце адным словам, як называюцца мастацкія сродкі, падкрэсленыя ў прыведзеным паэтычным ўрыўку К.Буйло:

Рабіна надзела каралі

І ўстала ля самай дарогі.

Пыхлівыя клёны кідалі

Ёй золата лісцяў пад ногі.

Адказ – увасабленне (1 бал). Прымаліся за правільныя адказы — адухаўленне, метафара. Іх ацэньвалі ў 0,5 бала.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *