РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры 18.12.2016 г. для 6 класа: вынікі і аналіз рашэнняў

прыказка

Па выніках другой дыстанцыйнай алімпіяды для 6 класа, якая прайшла на нашым сайце 18.12.2016 г., вызначылася 5 лідараў.

  1. Пераможцамі сталі Сімаковіч Аляўціна, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Магілёва», якая набрала 35,5 балаў з 35,5 магчымых, што склала 100%, і Губарэвіч Аляксей, вучань  УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва», які набраў 34,5 балаў, што склала 97%. Свой сертыфікат Аляўціна можа спампаваць тут.
  2. Другое месца з вынікам 29,5 балаў (83%) заняла вучаніца УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва» Бусловіч Вольга.
  3. Трэцяе месца — у Кірвіда Крысціны, вучаніцы УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва», якая набрала 28,5 балаў (80%), і Свістуна Алега, вучня ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад — сярэдняя школа», які набраў 28 балаў (78%). Свой сертыфікат Алег можа спампаваць тут.

Вучням, якія не ўвайшлі ў лік прызёраў, але выканалі больш за 50% заданняў, будуць дасланы электронныя сертыфікаты ўдзельнікаў.

Зводная табліца вынікаў вучняў, якія выканалі больш за 50% заданняў

Снимок2

Дзякуй усім, хто паспрабаваў свае сілы.

Адказы на заданні алімпіяды:

Заданне 1. Адзначце словы, у якіх гукаў больш чым літар:

 аддаць;
 дажджы;
 з’езд;
 лье;
 раён;
 чытанне;
 яблык.
Усяго — 3 б., (-0,5 за няправільны адказ).

Заданне 2. Адзначце словы, у якіх націск падае на першы склад:

 Выпадак;
 гліняны;
 дачыста;
 крыху;
 мабыць;
 сівы;
 вусы;
 спіна;
 фартух;
 цяжар.
Усяго — 4 б., (-0,5 за няправільны адказ).

Заданне 3. Запішыце беларускія адпаведнікі да наступных рускіх назваў маладых істот у форме меснага склону адзіночнага ліку: гусёнок, орлёнок, утёнок, аистёнок, цыплёнок, телёнок, жеребёнок, тигрёнок, волчонок. Напрыклад: аб лісяняці.

Аб гусяняці, арляняці, качаняці, бусляняці, кураняці, цяляці, жарабяці, тыграняці, ваўчаняці.
Усяго — 4,5 б.

Заданне 4. Выпішыце з кожнага рада 1 лішні назоўнік. Патлумачце, чаму ён лішні.

 Подпись отсутствует
а) ганарлівец — канкрэтны, асабовы, астатнія — абстрактныя, неасабовыя;
б) багажнік — неадушаўлёны, неасабовы, астатнія — адушаўлёныя, асабовыя;
в) лісты — канкрэтны, мн.лік, астатнія — зборныя, адз.лік;
г) ручнік — канкрэтны, астатнія — рэчыўныя.
Усяго 6 балаў: 4 — за правільныя словы, 0,5 — за кожнае тлумачэнне.

Заданне 5. Адзначце словы, якія не маюць канчатка:

бегаць;
 дабрыня;
метро;
 весела;
 сон;
 гарачы;
 восень.
таксі.
Усяго 4 б.

Заданне 6. Дапішыце беларускія прыказкі.

З міру па нітцы, голаму сарочка.
Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж.
Новых сяброў нажывай, а старых не забывай.
Дзе гаспадар ходзіць, там жыта (ніўка, поле) родзіць.
Слова як птушка: вылеціць — не зловіш.
Есць — пацее, працуе — мерзне.
Не вер казлу ў капусце, а ваўку сярод авечак (у аўчарні).
Са свайго языка спусціш, на чужым не адшукаеш (не зловіш).
 Усяго 8 б.

Заданне 7. Пра які месяц нашы продкі гаварылі: «»Гаручы, але даручы».

  Ліпень.
Усяго 1 б.

Заданне 8. Як на Беларусі называлі лялечны тэатр?

 Батлейка.
 Усяго 1 б.

Заданне 9. Адгадайце па ўрыўку назву верша, аўтара і героя, якога апісвае паэт.

Подпись отсутствует
Аўтар — Максім Багдановіч, верш «Вадзянік», герой — вадзянік.
 Усяго 3 б.

Заданне 10. Які пісьменнік паказаны на фотаздымку?

Подпись отсутствует
Янка Купала.
Усяго 1 б.
Заданні алімпіяды можна прагледзець тут.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *