РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыстанцыйная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры 18.12.2016 Г. для 7 класа: вынікі і аналіз рашэнняў

прыказка

ПА ВЫНІКАХ ДРУГОЙ ДЫСТАНЦЫЙНАЙ АЛІМПІЯДЫ ДЛЯ 7 КЛАСА, ЯКАЯ ПРАЙШЛА НА НАШЫМ САЙЦЕ 18.12.2016 Г., ВЫЗНАЧЫЛАСЯ 4 ЛІДАРЫ.

  1. Пераможцам стаў Скібель Марат, вучань ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Магілёва», які набраў 41,5 бала з 48 магчымых, што склала 86%. Свой сертыфікат Марат можа спампаваць тут.
  2. Другое месца з вынікам 37 балаў (77%) заняў вучань УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва» Чаргейка Павел.
  3. Трэцяе месца — у Мулярчыка Максіма, вучня ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад — сярэдняя школа», які набраў 36 балаў (75%), і Нікалаевіча Ягора, вучня УА «Дзяржаўная гімназія №1 г.п.Зэльва», які набраў 35 балаў (73%) . Свой сертыфікат Максім можа спампаваць тут.

Вучням, якія не ўвайшлі ў лік прызёраў, але выканалі больш за 50% заданняў, будуць дасланы электронныя сертыфікаты ўдзельнікаў.

Зводная табліца вынікаў вучняў, якія выканалі больш за 50% заданняў.

Снимок

 

ДЗЯКУЙ УСІМ, ХТО ПАСПРАБАВАЎ СВАЕ СІЛЫ.

 

АДКАЗЫ НА ЗАДАННІ АЛІМПІЯДЫ:

Заданне 1. Адзначце словы, у якіх літары е, ё, я абазначаюць галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага:

вясёлка;

Янка;

пад’ём;

копія;

з’ездзіць;

жыццё;

сняданак;

шчаўе;

клёцкі;

ежа.

Усяго 4 б.

 

Заданне 2. Выберыце і запішыце, якія з прыведзеных назоўнікаў і спалучэнняў слоў могуць ужывацца з лічэбнікамі абодва, абедзве, абое:

Абодва: бацька і сын, браты, дзядуля і ўнук, пакоі.

Абедзве: маці і дачка, бабуля і ўнучка, кабеты, паласы.

Абое: жанчына і мужчына, юнак і дзяўчына.

Усяго 5 б (0,5 б. за словазлучэнне).

 

Заданне 3. Перакладзіце спалучэнні слоў на беларускую мову.

Дзякаваць сябру, смяяцца з сястры, выкасіў раней за ўсіх, пайшоў па масла, два разы на дзень, стаяць ля мікрафона, сцежка праз лес, захварэць на грып.

Усяго 8 балаў.

 

Заданне 4. Адзначце дзеепрыметнікі, ужыванне якіх не характэрна для беларускай літаратурнай мовы.

Бачачае дзіця;

вымытая падлога;

ідучы чалавек;

падхопленая песня;

пазелянелыя гоні;

прамокшае сена;

прапушчаная памылка;

прачытаная кніга;

чытаючы вучань.

Усяго 3 балы, (-0,5 за няправільны адказ).

 

Заданне 5. Запішы лічэбнікі словамі.

трымастамі сарака двума вучнямі;

звыш сямісот шасцідзесяці трох падручнікаў;

не менш за дзвесце трыццаць чатыры рублі;

аб сямідзесяці дзевяці вучнях.

Усяго 4 балы.

 

Заданне 6. Адзначце словы з націскам на першым складзе:

Рэмень;

слабы;

крыху;

выпадак;

жалюзі;

цвілы;

фурман;

мысленне;

вусы;

спіна;

іканапіс.

Усяго 8 балаў, -0,5 б. за няправільны адказ.

 

Заданне 7. Якія сучасныя назвы адпавядаюць старабеларускім словам:

Алфавитарь — буквар, беседовникъ — дыялог, бубенита — барабаншчык, букштабы — літары, гаевникъ — ляснік, булцата — булка, четыредесятый — саракавы, вертоградъ — сад.

Усяго 8 балаў.

 

Заданне 8. Адгадайце па ўрыўку аўтара і назву твора. Выпішыце, якія мастацкія сродкі ёсць у прыведзеным урыўку.

Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б’ецца,ўецца, шпаркі, лёгкі

Сінякрылы матылёк.

 

Аўтар — Максім Багдановіч, верш — “Маёвая песня”.

Мастацкія сродкі:

эпітэты: шпаркі, лёгкі,сінякрылы;

параўнанне: быццам сіні аганёк;

метафара: пух вішняў.

Усяго 6 балаў.

 

Заданне 9. Якога беларускага пісьменніка называлі «пясняр чыстай красы»?

 

М.Багдановіча.

Усяго 1 бал.

 

Заданні алімпіяды можна прагледзець тут.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *