РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Палажэнне аб дыстанцыйных алімпіядах па беларускай мове і літаратуры для вучняў VІ — VIII класаў, якія праводзяцца на сайце «Падабайкі роднай мове»

  1. ЗАДАЧЫ АЛIМПIЯДЫ

Асноўнымi задачамi дыстанцыйнай алiмпiяды з’яўляюцца:

— выяўленне найбольш здольных i адораных вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў;

— актывiзацыя работы факультатываў, гурткоў, навуковых аб’яднанняў вучняў i iншых форм пазакласнай i пазашкольнай работы з моладдзю;

— павышэнне цiкавасцi вучняў агульнаадукацыйных навучальных устаноў да вывучаемых прадметаў;

— стварэнне ўмоў для якаснай падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў  рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе, паступлення ў ВНУ і ССНУ.

  1. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ДЫСТАНЦЫЙНАЙ АЛIМПIЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Алiмпiяда праводзіцца на працягу навучальнага года адзін раз у месяц для вучняў VІ — VIII класаў на сайце “Падабайкі роднай мове”. Адказнасць за iх правядзенне і праверку на ўсiх этапах ускладаецца на адміністратараў сайта. Інфармацыйную падтрымку ажыццяўляе Зэльвенскі раённы метадычны кабінет.

Заданні алімпіяд складзены па асноўных раздзелах беларускай мовы і падзелены тэматычна.

Алімпіяду можна выканаць толькі адзін раз для аднаго вучня з аднаго камп’ютара. Прычым час выканання алімпіяды абмежаваны — 1 гадзіна. Пасля гэтага заданні аўтаматычна закрыюцца. Вынікі выканання будуць правярацца толькі пры наяўнасці поўнай рэгістрацыі вучня (Прозвішча/імя, клас, назва ўстановы, прозвішча, імя і імя па бацьку настаўніка). Рэгістрацыя адбываецца ў час выканання заданняў алімпіяды.

Сэрвіс адсочвае IP-адрасы кожнага ўдзельніка. Калі праграма пакажа, што з аднаго IP-адраса было даслана некалькі адказаў на адно і тое ж імя або пад рознымі іменамі — вынікі ўсіх выканаўцаў будуць ануліраваны.

  1. УДЗЕЛЬНIКI АЛIМПIЯД

У дыстанцыйнай алімпіядзе прымаюць удзел вучнi VІ — VIII класаў агульнаадукацыйных устаноў адукацыі. Вучань мае права удзельнічаць як ва ўсіх тэматычных алімпіядах, так і ў асобных. Вынікі будуць падводзіцца праз тыдзень пасля правядзення кожнага туру.

  1. ВЫНІКІ АЛІМПІЯДЫ

Вынікі кожнага туру дыстанцыйнай алімпіяды абвяшчаюцца праз тыдзень пасля правядзення і размяшчаюцца на сайце “Падабайкі роднай мове”. Электронныя дыпломы атрымаюць вучні, якія набралі найбольшую колькасць балаў сярод усіх удзельнікаў. Каб прэтэндаваць на прызавое месца, вучань павінен выканаць не менш за 50% заданняў.

Вучні, якія выканалі 50% заданняў і вышэй, але не ўвайшлі ў лік прызёраў і пераможцаў, атрымліваюць электронныя сертыфікаты ўдзельнікаў.

Электронныя дыпломы і сертыфікаты размяшчаюцца на сайце “Падабайкі роднай мове”.

Палажэнне аб дыстанцыйных алімпіядах па беларускай мове і літаратуры для вучняў VІ — VIII класаў, якія праводзяцца на сайце «Падабайкі роднай мове»: 2 комментария

  1. Добры дзень. Скажыце,калі ласка, а заданні я ,як настаўнік, магу атрымаць,каб зрабіць аналіз памылак з дзецьмі?

    1. Добры дзень. Дашліце сваю электронную пошту на нумар тэлефона, куды дасылалі чэкі аплаты. І спіс вашых вучняў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *