Тэксты заданняў па раздзелу «Арфаграфія» можна праглядзець тут.
Заданне 1.
Слова з арфаграфічнай памылкай | Нарматыўнае напісанне | Правіла |
незмоўклымі | нязмоўклымі | У першым складзе перад націскам у словах славянскага паходжання пішацца літара я. |
ржэўнік | іржэўнік | Прыстаўная літара і пішацца перад збегам зычных, першы з якіх р, калі папярэдняе слова заканчваецца на зычны гук. |
недаючы | не даючы | Часціца не пішацца з дзеепрыслоўямі асобна. |
пачэрнелым | пачарнелым | Не пад націскам у словах славянскага паходжання замест о, э заўсёды пішацца а. Правіла “акання”. |
Каментарый. За кожную правільна запоўненую клетку налічваецца 0,5 бала.
Заданне 2.
Па-брацку, па-свойму, на ляту, па-першае, дацямна, да заўтра, з разбегу, у абдымку, упрыкуску, зроду, у бок лесу, напагатове.
Заданне 3.
Тэксту, азоту, аўса, розуму, з’езду (з гары), з’езда (канферэнцыя), пераезда (чыгуначнага), пераезду (на другое месца), пейзажа (карціна), пейзажу (мясцовасць), ясеня (дрэва), ясеню (будаўнічы матэрыял), балета, таленту (рыса характару), саду (пладовыя дрэвы).
Заданне 4.
Літары ў, ь, ы.
Заданне 5.
Скарына – асветнік эпохі Адраджэння. Адной з галоўных задач сваёй падзвіжніцкай дзейнасці ён лічыў далучэнне з дапамогай Бібліі “простага і паспалітага чалавека” да асветы, ведаў, да “сямі вольных навук” – граматыкі, логікі. Рыторыкі, музыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі. Не меней важнае значэнне Скарына надаваў выхаванню чалавека пры дапамозе “дабрачыннай філасофіі”, а ў гэтай справе, на яго думку, Біблія на роднай мове павінна была адыграць вельмі істотную ролю. Ва ўяўленні Скарыны Біблія з’яўлялася таксама дзейсным сродкам эстэтычнага выхавання чалавека.
Біблія для Скарыны не столькі рэлігійны, колькі інтэлектуальна-заахвочвальны, маральна-павучальны і грамадзянска-выхаваўчы твор. Скарына з дапамогай каментарыяў імкнуўся расставіць у ім адпаведныя акцэнты; уносячы ў біблейскія апавяданні, прытчы, алегорыі новы сэнс, ён завастраў увагу на тых грамадскіх і маральна-філасофскіх праблемах, якія ігнараваліся альбо пакідаліся без увагі.
Скрына – вялікі патрыёт, верны і адданы сын свайго народа. Нягледзячы на тое, што асоба Скарыны фарміравалася ва ўмовах заходнееўрапейскай культуры, ён не “латынізаваўся”, як гэта нярэдка здаралася з яго суайныннікамі, не парваў сувязяў ў радзімай. Не страціў сваю нацыянальную своеасаблівасць, а ўсе сілы і веды, усю сваю энергію аддаў служэнню “людзям паспалітым”, свайму народу. Таму не дзіўна, што патрыятызм ён узняў на ўзровень вышэйшых грамадзянска-этычных дабрачыннасцяў.
С. Падокшын
а) Стыль – публіцыстычны. б) Тып маўлення – апавяданне з элементамі разважання.
Заданне 6.
(Абы)яку1 – (абы)як2,Або гэтак, або так.
(Абы)яку3 – абы, (Абы)збыць4 (абы)куды5 (Абы)што6, (абы)чыё7, (Абы)толькі8 не сваё. (Абы)як9 – (абі)бок10. Вось і ўвесь яго Урок. (Васіль Вітка) |
абыяку, абы-як |
абыяку | |
абы збыць, абы-куды | |
абы-што, абы-чыё | |
абы толькі,
абыяк |
|
КАМЕНТАРЫЙ: У тэксце аўтар па-майстэрску “абыграў” значэнне элемента абы, які выступае ў ролі часткі назоўніка – абыяк (абыяку), — з якім пішацца разам; часткі прыслоўя ці займенніка, з якімі ён пішацца праз злучок – абы-як. абы-куды, абы-што, абы-чыё; умоўнага злучніка ў спалучэнні з часціцай толькі (абы толькі не сваё) ці часціцы са значэннем паслаблення патрабаванняў да дзеяння (абы збыць), з якімі, канешне, пішацца асобна.
Заданне 7
№ | Прыказка | Колькасць гукаў [і] |
1. | Дзе нашыя вароны не лятаюць (0,25 бала) | Няма (0,25 бала) |
2. | Ні хаты ні лапаты не пакінуць. (0,25 бала) | Тры (0,25 бала) |
3. | Не мела баба клопату, купіла парася (0,25бала) | Адзін (0,25 бала) |
4. | Не частуй ні піўцом, ні вінцом, а прывітай шчыранькім слаўцом (0,25 бала) | Шэсць (0,25 бала) |
5. | Не памогуць і чары, як каму хто не да пары(0,25 бала) | Адзін (0,25 бала) |
6. | Ні ў пень ні ў калоду, ні ў плот ні ў азярод(0,25 бала) | Чатыры (0,25 бала) |
7. | I мы не абораю хлеб кроім (0,25 бала) | Два (0,25 бала) |
8. | Ні села ні пала, давай, котка, сала (0,25 бала) | Два (0,25 бала) |
Заданне 8.
грабенны — грабнявы;
грымоты — грамоты;
грабок — грыбок;
пас — пасс;
у доле — у долі;
дапо — дэпо;
бяспамяцтва- безпамяцтва;
зыходзіць — сыходзіць.
Каментар.
Грабеннае (прадзенне) = камвольнае, грабнявы — які вырошчваецца на грабянях град; грабок — узмах вёсламі пры веславанні.
Заданне 9.
Усе словы з малой літары: ахілесава пята, дамоклаў меч, дзякаваць богу [усё добра].
1-е слова з вялікай літары: Дзень бібліятэк, Зосьчыны рэчы.
2-е слова з вялікай літары: графства Сусэкс, ляднік Ламберта, род Сапегаў.
Усе словы з вялікай літары: Божая Маці, Дзень Перамогі.
Заданне 10.
Вось гісторыя твая, Беларусь. Па землях тваіх праходзілі з агнём і мячом тэўтонскія рыцары, мангола-татарскія орды, шведы Карла ХІІ, палкі Напалеона. Разбуралі і нішчылі цябе свае ж князькі і магнаты, аддаючы твае гарады і сёлы ў пасаг ці прагульваючы ў карты, а пасля адваёўваючы і дзелячы іх зноў паміж сабою. Не пыталі ў цябе, у народа твайго, з кім ён хоча быць, а палілі, спусташалі, знішчалі аж да таго, што ад гарадоў і сёл тваіх не заставалася і знаку. Гэта ж, напэўна, толькі пасля карэннага вынішчэння, калі ад паселішчаў аставаліся адны папялішчы, можна было на месцы колішніх могілак рабіць базарную плошчу, не баючыся граху перад Богам, а на касцях людзей засаджваць сады. А колькі па землях тваіх прайшло вялікіх і малых войнаў, калі крамсалі і рвалі цела тваё на кавалкі. І кожны прышлец стараўся скарыць цябе. Колькі ж сыноў тваіх загублена з пахаваннем і без пахавання, невядома кім і калі, колькі сцерлася іх слядоў.І я люблю цябе, маці мая. І схіляю галаву перад усімі тваімі папялішчамі, курганамі, магіламі. І тымі, старадаўнімі, і ўчарашнімі, што асталіся як памяць найлюцейшагазмагання з самай страшнай пачварай — чорнай свастыкай. Гэтыя ахвяры святыя. Лепшыя людзі твае прынялі смерць, каб жыць нам далей, Бацькаўшчына! (Паводле Я. Скрыгана)
Заданне 11.
Аб+ішоў = абышоў;
супер+ігра = суперігра;
па+іменны = пайменна;
пост+індустрыяльны = постындустрыяльны;
спец+інструктаж = спецінструктаж;
без+інфляцыйны = безынфляцыйны;
пра+ігнараваць = праігнараваць;
з+іначыць= зыначыць.
Заданне 12.
Каментарый. За прапушчаныя літары, раскрытыя дужкі – 2 балы), лічэбнікі – 2 балы, дзеясловы – 2 балы, стыль тэксту –1 бал.
Дзеясловы могуць быць сінанімічнымі. Галоўнае, каб яны адпавядалі стылю і тыпу маўлення.
На Смаргоншчыне побач з чыгункай, якая вядзе з Мiнска ў Вiльню, раскiнулася вялiкая вёска Залессе. У яе старажытным парку сярод векавых лiп ляжыць валун вялiкiх памераў, а на iм словы «Ценям Касцюшкi», выбiтыя па-польску. Надпiс прысвечаны таленавiтаму палкаводцу, якога дала свету беларуская зямля ў XVIII (васямнаццатым) стагоддзi.
Тадэвуш Касцюшка – выхадзец са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Калi ў 1794 (тысяча семсот дзевяноста чацвёртым) годзе ўспыхнуў нацыянальна-вызваленчы рух у Беларусi, Лiтве i Польшчы, Касцюшку прызначылi галоўнакамандуючым усiх узброеных сiл. У адным з баёў параненага Касцюшку ўзялi ў палон i пасадзiлi ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе ён прасядзеў каля 15 (пятнаццаці) месяцаў.
Пасля вызвалення Касцюшка назаўсёды пакiнуў родную зямлю. Памёр у 1817 (тысяча восемсот сямнаццатым) годзе ў Швейцарыi. Яго прах перавезлi ў Кракаў i змясцiлi ў склеп побач з саркафагамi польскiх каралёў.
Стыль — публіцыстычны.
Заданне 13.
Заданне 14.
У 2005 годзе споўнілася 180 гадоў з часу першага апублікавання помніка беларускай літаратуры ХУ11 ст. – “Прамова Мялешкі”. Створаная ў форме прамовы на сейме, прыпісанай смаленскаму кашталяну Івану Мялешку (памёр у 1622 г.), яна належыць да гумарыстычна –парадыйных і сатырычных твораў аратарскай прозы.
Супастаўляючы сучаснае з мінулым, аўтар закранае надзённыя праблемы грамадскага жыцця Беларусі свайго часу, падае яркія малюнкі становішча ў краіне.
Дасціпна парадзіруюцца ў творы норавы і звычкі беларускай шляхты, высмейваецца яе баязлівасць і бяздзейнасць, нізкапаклонства перад усім замежным. Асуджаюцца пануючыя вярхі (“радныя баламуты”), крытыкуюцца парадкі Рэчы Паспалітай. Са старонак “Прамовы” адкрываецца нямала горкіх ісцін пра свой час і сучаснікаў, праз гумар чуцен голас, накіраваны супраць іншаземнага насілля на беларускіх землях, разбурэння нацыянальных традыцый, рэнегацтва.
Стыль: навуковы.
Сфера выкарыстання: гуманітарныя філалагічныя навукі (літаратуразнаўства).
Функцыя: паведамленне пра некаторыя асаблівасці “Прамовы Мялешкі” – помніка беларускай літаратуры ХVІІ ст.
Жанр: навуковы артыкул, лекцыя, вучэбная літаратура.
Асноўныя рысы: лагічнасць выкладу, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу, бязвобразнасць.
Лексічныя і фразеалагічныя моўныя сродкі: насычанасць тэрмінамі і словамі агульнанавуковага ўжывання: помнік літаратуры, гумарыстычна-парадыйны і сатырычны твор, аратарская проза, гумар; сейм, грамадскае жыццё, пануючыя вярхі, нацыянальныя традыцыі, рэнегацтва ( кніж. пагардл.- адступніцтва ) і інш.;
Марфалагічныя моўныя сродкі:
1) Выкарыстаныя прыметнікі ўдакладняюць змест паняццяў і тым самым выконваюць тэрміналагічную функцыю (беларуская літаратура, гумарыстычна-парадыйны і сатырычны твор, аратарская, грамадскае жыццё, пануючыя вярхі, нацыянальныя традыцыі і інш.);
2) Пераважаюць назоўнікі над дзеясловамі: назоўнікаў -47, дзеясловаў і іх формаў – 12. Гэта сведчыць пра тое, што аўтар імкнецца даць назвы паняццяў, а не назвы дзеянняў;
3) Дзеясловы ўжываюцца ў форме цяпершняга часу (спаўняецца , належыць, закранае, падае, парадзіруецца, высмейваецца, асуджаюцца, крытыкуюцца).
Сінтаксічныя моўныя сродкі:
1) пераважаюць канструкцыі з дзеясловамі залежнага стану, што выражае адцягненасць і абагуленасць навуковага маўлення (норавы і звычкі парадзіруюцца, высмейваецца баязлівасць і бяздзейнасць, асуджаюцца пануючыя вярхі, крытыкуюцца парадкі Рэчы Паспалітай);
2) сказы ўскладнены аднароднымі членамі, адасобленымі азначэннямі і акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.
Заданне 15.
1. Тані прапанавалі новую працу. 2. На сустрэчы былі два тонкія адчувальныя паэты. 3. Я ведаю інтэрнат толькі па аповедах сябровак. 4. Насупраць кожнага сказа было напісана алоўкам: “ Ёсць!” 5. Па дамафоне прыемны мужчынскі голас паведаміў, што па мяне прыехалі ад Белазёравай.
Заданне 16.
Наш горад упрыгожвае плошча.
Бульбу ядуць ва ўсім свеце.
Бацька з сынам прыйшоў у школу.
Лета змяняе восень.
Трое з нас засталіся на возеры.
Заданне 17.
Нягледзячы на тое, што перад галоснымі е, ё, і, ю, я мяккі знак (ь) выступае ў ролі раздзяляльнага (мільён, дасье, парцьера і інш.), у словах бельэтаж і бельэтажны ён указвае толькі на мяккасць папярэдняга зычнага без устаўнога [й]. Параўнайце: [кал’йэ] і [б’эл’эташ], [б’эл’этажны].
Заданне 18.
1. Не хто іншы, як удзельнік алімпіяды, ведае асаблівасці падрыхоўкі да яе. |
2. Ніхто іншы не ведаў, толькі ён, як цяжка рыхтавацца да алімпіяды. |
3. Нехта іншы, можа, і не ведае адказу на заданне, але толькі не мы. |
Заданне 19.
(1 правільнае выпраўленне – 0,5 бала)
Конезавод Даватара спецыялізуецца па развядзенні тракененскай пароды. Гэтая парода была выведзена ва Усходняй Прусіі.
У Статуце Вялікага Княства Літоўскага ёсць артыкул, дзе ўзгаданы пакаранні за згубу сабакі.
Сітуацыя імкліва змяняецца, мне патрэбны намеснік па экспарце — не па маркетынгу, — але я не магу ўвесці такую пасаду, — скардзіцца дырэктар.
Не ўсе памятаюць, што калісьці бараль нафты каштаваў дзесяць долараў.