РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Аркадзь Куляшоў «Спакойнага шчасця не зычу нікому»: аналіз мастацкіх сродкаў

Аркадзь Куляшоў

Спакойнага шчасця

не зычу нiкому:

Навошта грымотам

маланка без грому,

Навошта ручай

без пякучае смагi,

Халодная ўвага,

не вартая ўвагi,

Жаданнi, што прагныя

крылы згарнулi,

Зязюля без лесу

i лес без зязюлi?

***

Мастацкія тропы:

Эпітэты: спакойнае, пякучае, халодная, прагныя.

Метафара: жаданні згарнулі крылы.

Мастацкія фігуры:

Анафара: навошта.

Хіязм: зязюля без лесу i лес без зязюлi.

Сінтаксічны паралелізм частак складанага сказа:

Навошта грымотам

маланка без грому,

Навошта ручай

без пякучае смагi…

Перыяд: верш прадстаўлены ў выглядзе аднаго завершанага сказа.

Інверсія: Спакойнага шчасця не зычу нiкому.

(Пры прамым парадку будзе: Не зычу нікому спакойнага шчасця).

Рытарычнае пытанне:

Навошта грымотам

маланка без грому,

Навошта ручай

без пякучае смагi,

Халодная ўвага,

не вартая ўвагi,

Жаданнi, што прагныя

крылы згарнулi,

Зязюля без лесу

i лес без зязюлi?

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *