РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Лінгвістычныя заданні па марфеміцы і словаўтварэнню

Заданне 1. Выпішыце са сказаў у табліцу абрэвіятуры. Расшыфруйце іх або падбярыце поўны сэнсавы беларускі адпаведнік. Запішыце. 

На калегіі Мінабароны была заслухана справаздача аб рабоце ВПК. 2. Фінал вышэйшай лігі КВЗ плануецца правесці ў Мінску. 3. Сярод студэнтаў розных ВНУ можна сустрэць нямала прыхільнікаў беларускага кіно. 4. Назіранні за НЛА далі магчымасць устанавіць многа цікавых фактаў.

 № Абрэвіятуры Расшыфроўка  або сэнсавыя беларускія адпаведнікі
1.
2.
3.
4.
5.

Заданне 2. Утварыце прыметнікі ад наступных слоў:

Беласток, Швецыя, Ірак, Брэст, Палессе, Навагрудак, Астрахань, Ака, Ніжні Ноўгарад, Казань, турыст, студэнт, гігант, журналіст, калмык, таварыш, сусед, чэрвень, чырвоны флот, грамада.

 Заданне 3. Ад прапанаваных слоў утварыце новыя:

а) прыставачным  спосабам:

1) увага –

2) дзядуля –

3) славуты

4) віднець –

б) шляхам асноваскладання + суфіксацыі

1) варыць соль –

2) вострае слова –

3) дзеяць дабро –

4) кароткая шэрсць –

Заданне 4. ЗАПОЎНІЦЕ ТАБЛІЦУ.

Жыць, жылец, абязводжаны, недасаліць, здзіўляцца, прачытаў, здавалася, безумоўна, пішучы, прыслоўе.

прыстаўка (прыстаўкі) корань суфікс (суфіксы) Канчатак постфікс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10

Заданне 5. Выпішыце словы з нулявым канчаткам і патлумачце, ці існуе розніца паміж сцвярджэннямі: 1) у слове няма канчатка; 2) у слове нулявы канчатак.

Дзесьці, дзеці, горана, зелень, імкнуўся, сцвярджае, з кім, пішуць, там, пароль, дыстрыбуцыя, верабей, скажаш, свякроў, бясспрэчна, дробны, падышоў, па-мойму, паліто.

Заданне 6. У рамане Піліпа Пестрака «Серадзі-бор» ёсць дыялог. Прачытайце яго і дапішыце, як, на вашу думку, «расшыфраваў» імя сваёй дачкі Чухноўскі. Вызначце спосаб утварэння гэтага слова.

На твары Чухноўскага адбілася  стомленасць.

У  мяне,  разумееш,  нешта  мая  Імэла прыхварэла.

Хто гэта Імэла — жонка ці дачка? — спытаў Малашкін, хоць ведаў, каму належыць такое імя.

Ну хіба ты не ведаеш? Дачка…

Імя цікавае.

— Гэта азначае ў скароце — … .

 Заданне 7. Утварыце  і  запішыце  парадкавыя лічэбнікі.

1) пяць — …

2) шэсцьдзясят -…

3) тысяча —  …

4)  сто семдзесят дзевяць  мільёнаў — …

5) адзін — …

6) дваццаць пяць тысяч — …

7) дзвесце — …

8) дзевяцьсот дваццаць два (гады) -…

 Заданне 8. Аб’яднайце  прыведзеныя  словы ў пары такім чынам, каб другое слова кожнай пары магло быць натуральным чынам растлумачана праз першае.

Узор: хітры — хітрун (той, хто з’яўляецца хітрым чалавекам).

Калясо, маляр, пацыент, камінар, камяніца, ныраць, калесаваць, настаўнік, лячыць, зярністы, нырэц, камы, фарбаваць, комін, вучыць, піццё, зерне, будаваць, таўчы, напітак.

 Заданне 9. Выпішыце словы, якія складаюцца з пяці марфем. Графічна абазначце гэтыя марфемы.

Дагледзець, боязна, атлетыка, атаясамліванне, выгароджваць, настойлівасць, мініяцюра, няспешна, паляванне, апусценне, выбрацца, увасьмярых, заручальны, устанаўліваць, паляшучка, спачувальна.

 Заданне 10. Як вядома, флексія — шматзначная і многафункцыянальная адзінка. Гэта вынікае з самога азначэння флексіі. Прачытайце гэта азначэнне і назавіце асноўныя складнікі паняцця «флексія».

Флексія — гэта афіксальная марфема, якая знаходзіцца за межамі асновы і служыць для выражэння комплексу граматычных значэнняў слова, сродкам утварэння іменных і дзеяслоўных формаў і граматычнай сувязі  іх у словазлучэнні ці сказе.

 Заданне 11. Запішыце па два дзеясловы з прыстаўкай па-, якія маюць значэнне:

1) закончанасці дзеяння;

2) пачатку дзеяння;

3) нязначнай ці няпоўнай меры дзеяння, што адбываецца на працягу кароткага часу;

4) няпэўнай працягласці, паўторнасці дзеяння; 5) дзеянняў, якія адносяцца да многіх асоб, прадметаў.

 Заданне 12.Слова вахцЁр было запазычана з нямецкай мовы, але ў нямецкай мове націск падае на першы склад (вАхцер).

Слова шафёр запазычана з французскай і непасрэдна пасля запазычання мела націск на апошнім складзе (як у французскай): шафёр. Аднак на сучасным этапе форма вахцер не фіксуецца слоўнікамі, а замест слова шафёр у прастамоўі і прафесійным маўленні прадстаўнікоў гэтай прафесіі ўжываецца слова шофер.

На ўсход вайна Купалу гнала;

Вось і рэспублікі граніца;

I просіць шофера Купала

Хоць на хвіліну прыпыніцца…

Патлумачце прычыну зруху націску ў кожным з гэтых слоў.

Каб аблегчыць вам выкананне задання, прыводзім пералік слоў на -ёр і на ненаціскное -ер(-ар), якія абазначаюць асоб: білецёр, баксёр, гастралёр, грымёр, дырыжор, дублёр, жанглёр, кіяскёр, кантралёр, ліфцёр, манцёр, мушкецёр, панікёр, парламенцёр, прызёр, стажор, фантазёр, бухгалтар, гангстэр, галкіпер, кельнер, маклер, снаііпер, шкіпер, шулер, юнкер.

 Заданне 13. Выпішыце выдзеленыя словы, якія маюць вытворныя асновы:

Свежыя памідоры, песні-жальбы, родная прырода, вядомы унікум, чарнільная ручка, высокая лесвіца, кропля расы, раскласці пасьянс, чорны пісталет, плата за праезд, сустрэліся летась, вясёлы ўнук.

 Заданне 14. Вызначце, у якіх парах аднакаранёвыя словы (1), словы з аманімічнымі каранямі (2), рознакаранёвыя словы (3). Пастаўце адпаведную лічбу і графічна абазначце карані.

Застоліць — застольны ( ), жаночасць — жаноцкасць ( ), падручнік — наручнікі ( ), запалёны — запалены ( ), нарада — дарадчык ( ), заможна — няможна ( ), згарэў — прыгорак ( ), жніўны — жнівеньскі ( ), ношка — падносіць ( ), вада — падводзіць ( ), народ — адрадзіць ( ), замок — замокнуць ( ).

 Заданне 15. Выпішыце пары, дзе другія словы ўтварыліся ад першых.

Перапісаць — перапіс; вера — вернасць; прыгожа — прыгожы; настаўнічаць — настаўнік; просьба — прасіць; урадзіць — ураджай; казка — казачны; чырвань — чырвоны; бель – выбелены.

 Заданне 16. Выпішыце словы,  якія ўтвораны складана-суфіксальным спосабам.

Металарэжучы; двухрадкоўе; філфак; малаверагодны; чатырохпавярховы; абібок; школа-інтэрнат; фотаапарат; пяцітонны.

 Заданне 17. Падкрэсліце абрэвіятуры, якія адносяцца да гукавых.

ЦУМ; БДУ; СНД; ВКЛ; ААН;  ЕШКА, СНІД; АТК; МТЗ; НАТО; ЗАГС; БДПУ.

 Заданне 18. Вызначце, на якой ступені словаўтварэння знаходзяцца наступныя словы: засуха, навука, пашкодзіць, траісты, выспацца. Узор: павячэраць.

Зыходнае слова (нулявая ступень) 1-я ступень 2-я ступень 3-я ступень
вечар вячэра вячэраць павячэраць

Заданне 19. Да прапанаваных слоў падбярыце аднакаранёвыя дзеясловы незакончанага трывання, якія адпавядалі б наступнай схеме: пера- …ць. Запішыце ўтвораныя дзеясловы ў табліцу ў залежнасці ад значэння прыстаўкі пера-.

Салёны, перац, ступня, рваны, скакалка, вупраж, клеены, сякера.

Узор:

Значэнне прыстаўкі пера- Дзеяслоў незакончанага трывання
пераўзыходзіць каго-небудзь у выкананні дзеяння Перакрыкваць

 

Значэнне прыстаўкі пера- Дзеяслоў незакончанага трывання
1) ‘паўторна, нанава ажыццяўляць дзеянне’
2) ‘даводзіць дзеянне да празмернасці’
3) ‘раздзяляць прадмет на часткі’
4) ‘накіроўваць дзеянне праз прадмет ці прастору’

Заданне 20. Выпішыце словы, якія складаюцца з пяці марфем.

Дагледзець, атлетыка, выгароджваць, настойлівасць, мініяцюра, няспешна, паляванне, апусценне, выбрацца, увасьмярых, заручальны, устанаўліваць, паляшучка.

 Заданне 21.  Пры   вывучэнні   словаўтварэння   школьнікі,   студэнты   і   выкладчыкі    выкарыстоўваюць тэрмін словаўтваральная парадыгма _- сукупнасць матываваных слоў, якія маюць адну і тую ж матывуючую аснову ці слова.  У сучаснай беларускай мове словаўтваральная парадыгма можа налічваць ад 2 да 20 і больш членаў. Напрыклад, грэць — грэцца — грэлка і г. д.

Запішыце 10 слоў, якія ўваходзяць у словаўтваральную парадыгму ў адносінах да прапанаванага слова: чытаць   —…

Заданне 22. Выпішыце словы,якія складаюцца з чатырох марфем. Графічна абазначце гэтыя марфемы.                          

Бліскуча, вопратка, варажбітка, вольнасць, каваль, выбуховасць, высунуцца, паліграфіст, зламыснік, перамір’е, налева, перамяніцца, раздрабляць, уяўнасць, наскручваць.

Заданне 23. Замяніце словазлучэнні аднаслоўнымі адпаведнікамі.

Вучань трэцяга класа — …,

вучань чацвёртага класа — …,

страфа з трох радкоў — …,

тэрмін у дваццаць гадоў — …,

прызначаны для дваіх — …,

дыстанцыя ў сто метраў — .. .

Заданне 24. Запоўніце табліцу.

Жыць, жылец, абязводжаны, недасаліць, здзіўляцца, прачытаў, здавалася, безумоўна, пішучы, прыслоўе.

прыстаўка (прыстаўкі) корань суфікс (суфіксы) Канчатак постфікс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10


Заданне
25. Аднавіце словаўтваральныя ланцужкі, вызначце спосаб утварэння выдзеленых слоў. Зрабіце марфемны аналіз усіх слоў. 

Вада → _____________ → ________________ → вадзяністасць (спосаб утварэння: __________________).

мароз →___________ → маразілка (спосаб утварэння: __________________).

Заданне 26. Вылучыце карані ў наступных словах. 

Зборшчык, пабыўка, перайсці, расстаўляць, сурвэтка, увага, хісткі, прад’яўляць.

Заданне 27. Што аб’ядноўвае падкрэсленыя ў парах словы:

шматкроп’е – многоточие;

тэлебачанне – телевидение;

саўдзельник – соучастник?

Заданне 28. Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -іх-/-ых- і маюць значэнне ‘найменні самак жывёл і птушак’.

 Заданне 29.Запішыце 5 слоў, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў -ік-/-ык- і маюць значэнне ‘назвы навуковых дысцыплін, навуковых і грамадска-палітычных напрамкаў’.

 Заданне 30. Запішыце 5 назоўнікаў мужчынскага роду, якія ўтвораны пры дапамозе суфіксаў чык/-шчык і маюць значэнне ‘асобы паводле роду заняткаў, сацыяльнага стану’.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *