РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Мастацкія тропы (тэарэтычны матэрыял)

Тропы — словы ці моўныя выразы, якія заснаваны на ўжыванні не ў звычайным, прамым, а ў пераносным значэнні слоў з мэтай узмацнення выразнасці маўлення.

Эпітэт (грэч. epitethon — ‘прыдатак’) — мастацкае, вобразнае азначэнне, якое трапна і эмацыянальна характарызуе чалавека, прадмет, жыццёвую з’яву, падзею.

Песня магутных дубоў.

 

Метафара — троп, заснаваны на ўжыванні слоў і выразаў у пераносным значэнні на аснове знешняга ці ўнутранага падабенства вобразаў, з’яў і прадметаў:

Сонца ці то спала, ці то блукала ў высокіх шэрых хмарах.

 

Параўнанне — троп, заснаваны на супастаўленні прадметаў, паняццяў, з’яў на аснове іх агульнай прыметы з мэтай узмац-нення выразнасці. Пачын. з «як», «нібы», “што”.

Жыццё, як лета без спякоты.

Можа выражацца творным склонам назоўніка: Дождж пранёсся буйным шротам.

 

Гіпербала  — рытарычны троп, заснаваны на наўмысным перабольшванні пэўных уласцівасцей чалавека, прадмета ці з’явы з мэтай акцэнтавання ўвагі, а таксама ўзмацнення выразнасці выказвання, яго экспрэсіі:

мора крыві, акіян слёз, чакаць сто год  

 

 Літота — троп, заснаваны на наўмысна празмерным змяншэнні пэўнай якасці або ўласцівасці чаго-небудзь:

сілы, як у камара; розуму з макава зерне

 

Аксюмаран наўмыснае спалучэнне супрацьлеглых па сэнсе, несумяшчальных паняццяў, якія лагічна ўзаемавыключаюцца, але ўжытыя разам ствараюць новы паэтычны вобраз:

радасны сум, зледзянелае сонца

 

Метанімія — від тропа, заснаваны на пераносе назвы аднаго прадмета ці з’явы на іншы на аснове іх сумежнасці (знешняй або ўнутранай сувязі), якая можа быць прасторавай, лагічнай або часавай.

Еўрапейскі банк адобрыў першы транш крэдыту.

 

Сінекдаха — разнавіднасць метаніміі, троп, які заснаваны на ўжыванні назвы часткі замест цэлага, замене множнага ліку адзіночным, агульнага прыватным і наадварот.

Першай у лесе скідвала ліст бяроза.

 

Перыфраза  — вобразны выраз, які апісальна называе і характарызуе з’яву, прадмет, дзеянне і ўжываецца замест слоў нейтральнай лексікі.

беларускі шоўк (= лён), другі хлеб (= бульба)

 

Эўфемізм — троп, сутнасць якога ў замене непрыстойнага, грубага слова ці выразу на больш далікатнае і прыгожае слова або выраз:

недалёкі чалавек (= дурань)

 

Дысфемізм  — процілеглы эўфемізму троп, замена нейтральнага слова стылістычна зніжаным, грубым, нават вульгарным:

закрыць зяпу (= змоўкнуць)

 

Алюзія — намёк на рэальны літаратурны, гістарычны, палітычны факт, які, як мяркуецца, вядомы чытачу.

У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш.

 

Іронія — гэтае ўжыванне слова або выказвання ў сэнсе, процілеглым прамому. Пад станоўчай ацэнкай з’явы аўтар хавае насмешку.

Адкуль, разумная, цягнешся ты, галава? (зварот да асла).

Ужыванне іроніі са злосна-з’едлівым адценнем называецца сарказмам.

За ўсё, за ўсё табе дзякую я:

За горыч слёз, атруту пацалункаў,

За помсту ворагаў і паклёп сяброў.

 

Каламбур  — дасціпнае выказванне, троп, заснаваны на камічным сутыкненні аднолькавых ці блізкіх па гучанні, але розных па значэнні слоў ці словазлучэнняў.

Піянерка спытала ў Хрушчова:

– Дзядзечка, праўду татка казаў, што вы запусцілі не толькі спадарожнік, але і сельскую гаспадарку?

– Перадай свайму татку, што я саджаю не толькі кукурузу!