РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Практыкум па вызначэнні стылістычных фігур

Вызначце стылістычныя фігуры ў  наступных мастацкіх тэкстах (ўрыўках):

1)      Маці родная, маці мая!

Покуль буду жывая на свеце,

Покуль голас мой будзе гучаць,

Покуль вёсны адзетыя ў квецень

Буду сэрцам гарачым страчаць;

Покуль сонца нязгаснага промні,

Покуль месяца бляск бачу я, —

Ты са мной — буду век цябе помніць,

Маці родная, маці мая!.. (Е. Лось)

 

2. А словы знаходзіў. Знаходзіў проста: хадзіў з людзьмі. Гаварылі, раіліся, успаміналі, спрачаліся. То дыяментам, то дзягаю, то залацінкаю, то стралою, то спакоем і цішынёю, то маланкаю і перуном, то бальзамам і лекамі, то болем і стрэмкаю. То болем і ранаю. То … Чулася, гаварыла мне маё роднае слова (Ф. Янкоўскі).

 

3. Мілы, мы зналі кахання палын,

Трушчыць, як сэрцы — самота.

Як называюцца слёзы? – Святлынь.

Радасць. Здзіўленне. Пяшчота. (Я. Янішчыц)

 

4)- 3 чаго пачынаецца горад?

— 3 вуліцы.

— Вуліца?

— 3 двара.

— Двор?

— 3 суседзяў на лавачцы.

— Чаго ж ты пытаешся, чаму пра мяне гаворыць увесь горад? (М. Коўзкі)

 

 5) Будзем як сонца!.. Для адных гэта азначае гарэць усё жыццё, для другіх — хавацца ў слату (М. Коўзкі).

 

6)       Людзі глядзелі на камень, камень глядзеў на людзей, глядзеў — прыглядаўся і, урэшце, зрабіўся відушчым (А. Разанаў).

 

 7) Зямля трымаецца на трох сланах,

Сланы — на велізарнай чарапасе,

Чарапаха — на голубе,

Голуб — на хлебным коласе,

Колас — на калысцы,

А калыска — на песні матчынай…

І пакуль песня будзе гучаць,

Калыска будзе калыхацца,

Зерне — прарастаць,

Голуб — віць гняздо пад страхой,

Чарапаха — ісці Млечным Шляхам,

Сланы — пераступаць з нагі на нагу, –-

Зямля будзе век

Зелянець, зелянець, зелянець… (М. Танк)

 

8)         Перажыву –

і сны, і дзеі, і шчасце (вышай галаву!..),

і здрады ўдар, і час надзеі, і сэрца плач…

Перажыву.  (А. Разанаў)

 

9) На дзесяцігоддзі ў людзей, у народа адняты не толькі здароўе, але і зямля, вада, неба,малако, гародніна, садавіна, грыбы. У дзяцей – нармальнае дзяцінства (А. Адамовіч).

 

 10)       Нашто нам сцяг? Каб ведаць, куды дзьме вецер. Нашто нам вецер? Каб было з чым змагацца. Нашто нам змагацца? Каб гуртаваць свае шэрагі. Нашто нам гуртаваць свае шэрагі? Каб высока несці сцяг. Нашто нам сцяг? Каб ведаць, куды дзьме вецер. (М. Коўзкі)

 

11) Ад гора — усё ў свеце няміла,

Ад шчасця — час хутка мінае,

Ад хмелю — марнуюцца сілы,

Ад славы — сяброўубывае…

Вось тут і спыніся на нечым

У гэтым жыцці, чалавеча! (М. Танк)

 

12) А дзе ж той выхад?

Дзе збавенне

3 няволі цяжкай, з паланення?

Адзін ён ёсць: зямля, зямля,

Свой пэўны кут, свая ралля:

То — наймацнейшая аснова

I жыцця першая ўмова.

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля — аснова ўсёй айчыне. (Я. Колас)

Адказы на пытанні можна знайсці тут