РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Праверачны тэст па тэме «Мастацкія сродкі»

1) Укажыце, якія мастацкія сродкі (тропы) «схаваны” ў падкрэсленых словах. Якая стылістычная фігура ёсць у дадзеным урыўку?

Гарачая вера

I палкасць малітваў,

I душаў пажар,

І полымя сэрцаў,

I зыркія вогнікі свечак,

I спеваў цяплынь,

I пачуццяў, і подыхаў жар

Чаму ж такі холад

У храме тваім, чалавеча? (С. Сокалаў-Воюш)

 

  1. Вызначце стылістычную фігуру, выражаную падкрэсленымі словамі:

Агні,

Дажджы і здані

Вандруюць за сцяной.

 

  1. Вызначце, які мастацкі троп ёсць у прыведзеным урыўку:

Няхай сто тысяч раз памру

I зноўку ўваскрэсну.

 

  1. Вызначце, які мастацкі троп ёсць у прыведзеным урыўку:

Адплывалі хмары белымі клубкамі.

 

  1. 5. Вызначце стылістычную фігуру ў наступным урыўку:

Палюбі чалавека, зразумей чалавека, памажы чалавеку, калі ты чалавек (Р. Тармола-Мірскі).

 

  1. Вызначце стылістычныя фігуры ў наступным урыўку:

Жыццё — мацней за Смерць, і Смерць за гэта помсціць (Э. Акулін).

 

  1. Вызначце стылістычныя фігуры ў наступным вершы:

Гляджу на ўсё ў радасным здзіўленні —

Як ластаўка гняздо старанна лепіць

I як шчупак у затоне ломіць аер,

Як дзед-садоўнік беліць ногі вішням

I песню пра Купаліньку пяе;

Як на світанні зоры паміраюць,

Каб нарадзіцца вечарамі зноў. (П. Панчанка)

  1. Вызначце стылістычную фігуру, створаную падкрэсленымі словамі:

 Запяі мне песню не з мяшчанскіх еулак,

не з вялікіх сцэнаў, не з эстрад,

запяі мне тую, што я сэрцам чула,

калі асыпаўся белы сад.

Запяі мне тую, што пяяла няня

над калыскай, доўга не сплючы… (Л. Геніюш)

  1. Вызначце стылістычную фігуру, створаную падкрэсленымі словамі:

Нашто табе мая самота?
Нашто табе мая любоў?
Сярод каханак і сяброў
Нашто табе мая самота?
Мо на абрыве адзіноты
Сябе перапытаеш зноў,
Нашто табе мая самота,

Нашто табе мая любоў… (В. Русілка)

  1. Вызначце стылістычную фігуру, створаную падкрэсленымі словамі:

Трупы, трупы… Заваленыя трупамі палі бітваў. Заледзянелыя, прыцярушаныя снегам трупы на ўзбочынах гасцінцаў. Трупы ля чорных плямін пагаслых вогнішчаў на прыдарожных лясных галявінах. Азызлыя, пачварна вялікія трупы на дне Бярэзіны… Свет, у якім мёртвых болей, чым жывых (У. Арлоў).