Нікога даўно не здзіўляе той факт, што беларусы амаль не гавораць на сваёй мове. Яе, як рарытэт, паклалі на полкі разам са слуцкімі паясамі і дастаюць толькі на вялікія святы. У будзённым жыцці беларус карыстаеца іншай мовай – рускай. Гэта не дзіўна, таму што на працягу гісторыі родная мова народа выцяснялася, замянялася чужаземнымі і паступова атрымала статус “мужыцкай”, “хамскай” мовы, не здольнай адлюстраваць усе багацце чалавечых пачуццяў і наваколля.
Сёння нам зручней гаварыць па-руску, таму што мы раслі ў рускамоўным асяроддзі і з маленства чулі не родную, а менавіта суседскую мову. Мала таго, на ўсіх тэхнічных сродках камунікацыі – тэлефонах, планшэтах, ноўтбуках — таксама ўстаноўлена руская мова, раскладка клавіятуры разлічана на рускага носьбіта. Дык на якой жа мове павінна гаварыць моладзь? Канечне, на рускай.
Але ж пры такім становішчы беларускія словы паступова знікнуць, і новыя пакаленні застануцца без унікальнай мовы — сакавітай, багатай, незвычайна пявучай. Адкрыйце любы твор беларускага пісьменніка і ўчытайцеся ў словы. Як прыгожа апісваецца прырода Беларусі, як тонка перадаюцца адценні чалавечых пачуццяў. Толькі беларуская мова здольна размежаваць “любовь к девушке” і “любовь к сосискам” з дапамогай розных слоў: каханне і любоў.
І пакуль беларус будзе трыммацца сваёй культуры – ён застанеццца як нацыя. Не дазваляйце сябе знішчыць духоўна, інакш мы апынемся ў стане рымлян: іх зямля цяпер належыць італьянцам, а самі рымляне зніклі, бо страцілі сваю мову.
«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – заклікаў Францішак Багушэвіч. Я не буду заклілкаць, я только прашу – падумайце!