РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Вуснае выказванне «Замкі Беларусі»

замкі

Ці ведаеце вы, што некалі на тэрыторыі Беларусі існавала каля шасцісот замкаў і палацаў? Калі згадзіцца з выказваннем, што архітэктура – гэта застылая музыка, дык наша краіна можа па праву лічыцца адной з самых музычных.

У даўніну, пяць або шэсць стагоддзяў назад, падарожнікі, якім выпадала ехаць праз Беларусь, амаль праз кожныя 40—50 кіламетраў бачылі магутныя сцены з вузкімі байніцамі. Яны стаялі на варце дзяржаўнай бяспекі, абаранялі ад ворагаў.

Гісторыя замкаў ведала розныя перыяды развіцця. Але ва ўсе часы яны паказвалі сілу дзяржавы. На жаль, бязлітасны ход гісторыі прывёў да таго, што ў замках адчыняліся калгасныя канторы, свінакомплексы. Ад сівой мінуўшчыны засталіся скупыя рэшткі колішніх збудаванняў: руіны замка ў Навагрудку, Ружанах, Крэве… Сумны пералік можна доўжыць і доўжыць.

Але ёсць і шчаслівыя выключэнні. Гэта Нясвіжскі палац – рэзідэнцыя Радзівілаў, Мірскі замак, які занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

На сённяшні дзень шмат зроблена і робіцца ў Беларусі, каб аднавіць старадаўнія фарпосты моцы і прыгажосці. І я ўпэўнены, што прыйдзе дзень, калі загучаць галасы адноўленых замкаў і палацаў для таго, каб кожны з нас мог з гонарам пахваліцца: “Мае продкі ўмелі будаваць такую прыгажосць, з якой мала што на зямлі можа параўнацца”.