РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Вуснае выказванне «Здароўя за грошы не купіш»

здароўе

Чалавек пачатку дваццатага стагоддзя асаблівы, бо жыве ў экстрэмальных умовах, дыхае забруджаным паветрам, п’е ваду, на якую страшна нават глядзець. Да таго ж  мы прывучыліся травіць сябе медыкаментамі.

Сучасны чалавек звяртае мала ўвагі на сваё здароўе, курыць, ужывае алкаголь. Але яго рэсурсы не могуць быць бясконцымі. Мы берамося за розум толькі тады, калі ўжо адчуваем, што далей так працягвацца не можа. Нездарма кажуць: “Толькі тады пазнаеш цану здароўю, калі яго страціш”.

Як вядома, чалавек не можа жыць па-за навакольным асяроддзем. Яму патрэбна паветра, вада, ежа, таму зразумела, што здароўе чалавека большай часткай залежыць ад экалогіі і, звычайна, ад таго, чым ён харчуецца, дакладней ад віду харчавання. Ежа – неад’емная частка чалавека. Калі гаварыць пра культуру харчавання, то гэта азначае не толькі чысты стол з відэльцам і нажом, з беласнежным абрусам. Гэта азначае, перш за ўсё, уменне ўжываць збалансаваную ежу. Калі ж гэта ігнараваць, то, зразумела, будзеш мець праблемы са здароўем.

Я імкнуся прытрымлівацца асноўных правіл, што з’яўляюцца асновай здароўя. Але, на жаль, не заўсёды. Напрыклад, ранішнюю зарадку раблю нерэгулярна, хаця ведаю, наколькі яна карысная. А вось ваду мая сям’я купляе рэгулярна, таму п’ем мы толькі ачышчаную. Яшчэ шмат чаму давядзецца навучыцца за гады жыцця, галоўнае – не забываць, што маё здароўе – у маіх руках.