РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Метка: пісьменнік

Лепшыя цытаты з рамана У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

«Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць».   «Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!»   «Варты жалю […]

Аркадзь Куляшоў

Аркадзь Куляшоў «Спакойнага шчасця не зычу нікому»: аналіз мастацкіх сродкаў

Спакойнага шчасця не зычу нiкому: Навошта грымотам маланка без грому, Навошта ручай без пякучае смагi, Халодная ўвага, не вартая ўвагi, Жаданнi, што прагныя крылы згарнулi, Зязюля без лесу i лес без зязюлi? *** Мастацкія тропы: Эпітэты: спакойнае, пякучае, халодная, прагныя. Метафара: жаданні згарнулі крылы. Мастацкія фігуры: Анафара: навошта. Хіязм: зязюля […]

Цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча

Факт 1. Любімая кніга – “Тры мушкецёры” А.Дзюма Каля ложка пісьменніка на часопісным століку заўсёды ляжала кніга Аляксандра Дзюма “Тры мушкецёры”. Перш чым пачынаць стварэнне новага твора, Уладзімір Караткевіч перачытваў любімы твор і натхняўся на новыя ідэі. Факт 2. У сваіх творах не выкарыстоўваў слоў, запазычаных з татарскай мовы Калі […]

Цікавыя факты з жыцця Івана Шамякіна

Факт 1. Умеў насіць кнігі на галаве У дзяцінстве Іван лоўка навучыўся насіць на галаве стос кніг. Чамусьці гэта вельмі не падабалася бацьку. І той часта дакараў, што сын расце шутам гарохавым. Факт 2. Захоўваў “лебядзіную вернасць” Іван Шамякін быў прыкладным сем’янінам і адналюбам. Са сваёй будучай жонкай, Марыяй, ён […]

Цікавыя факты з жыцця Івана Мележа

Факт 1. Быў вельмі сарамлівым У асяроддзі пісьменнікаў Іван Мележ лічыўся ідэальным суразмоўцам, таму што ён ўмеў слухаць.Мележ ніколі не перапыняў суразмоўцу нават тады, калі быў нязгодны. Зрабіць жа заўвагу пісьменнік не жадаў, а можа і саромеўся… Сам жа Іван Паўлавіч вёў гутаркі спакойна, разважліва, аргументавана, нібы ўзважваючы кожнае сваё […]

Кандрат Крапіва

Цікавыя факты з жыцця Кандрата Крапівы

Факт 1. Пісаць пачаў нечакана для сябе Аднойчы Кандрат Крапіва проста ішоў па вёсцы і ўбачыў на сцяне прымацаваную газету “Савецкая Беларусь”. Спыніўся, пачаў чытаць. Тэксты юнаку спадабаліся, таму і сам ён вырашыў паспрабаваць сябе на літаратурнай ніве. Факт 2. Жыў пад дэвізам «ні дня без радка» Кандрат Крапіва заўсёды […]

Быкаў

Цікавыя факты з жыцця Васіля Быкава

Факт 1. Васіль Уладзіміравіч любіў маляваць і мог бы стаць скульптарам Калі Васіль у 15 год закончыў школу, ён паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Юнак добра маляваў і марыў звязаць з мастацтвам сваё жыццё. Аднак праз год вучобы Быкаў вымушаны кінуць навучанне. Справа ў тым, што Сталін у […]

Броўка

Цікавыя факты з жыцця Петруся Броўкі

Факт 1. Для ўсёй вёскі пісаў пісьмы на фронт У пачатку ХХ стагоддзя ў беларускіх вёсках сяляне былі амаль непісьменныя. Калі пачалася Першая Сусветная вайна, Петрусю Броўку было 9 гадоў. Але ён ужо ўмеў пісать і чытаць, таму жанчыны з усяе вёскі прыходзілі да іх у хату, каб хлопчык напісаў […]

Колас

Цікавыя факты з жыцця Якуба Коласа

Факт 1. За некалькі гадзін да смерці думаў пра беларускую мову У дзень сваёй смерці Якуб Колас напісаў ліст у кіраўніцтва партыі, дзе выказаў сваю занепакоенасць станам беларускай мовы. Прадказаў яе заняпад, калі не будуць прыняты меры. Прапанаваў спосабы абароны роднай мовы. Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да таго, […]

Купала

 Цікавыя факты з жыцця Янкі Купалы

Факт 1. Дзеда Купалы выгналі з зямлі Радзівілы Род Купалаў паходзіць са збядненай шляхты. Калі ў дзеда Купалы не стала грошай, каб заплаціць зямельны налог, яго з сям’ёй выкінулі з роднага дома Радзівілы (ім належыла зямля). Гэты факт і лёг у аснову драмы “Раскіданае гняздо”, напісанай Янкам Купалам. Факт 2. […]