РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Пробны тэст для падрыхтоўкі да ЦТ №1

РТ
  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

1)ж..тон

2) ш..рсцеапрацоўчы

3)бр..зент

4) др..ўляны

5) майст..р

  1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е:

1) выл..цець

2) н..ўпынны

3) с..рвіз

4) ц..нелюбівы

5)верхн..дзвінскі

3) Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ў (у нескладовае):

1) ва ..збекістане

2) на..здагад

3) індывіду..м

4)пад ..плывам

5) па-..краінску

4) Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1) біл..ярд

2) с..вежы

3) астрахан..скі

4) інтэрв..ю

5) зац..міць

5) Адзначце правільна напісаныя словы:

1) пасяджэнне

2) аллея

3) купленныя

4) рыссю

5) ладдзя

6) Адзначце правільна напісаныя словы:

1) расчэсванне

2) капустны

3) журналісцкі

4) сустракаесся

5) падкантрольны

7) Адзначце словы з вытворнай асновай:

1) узлесак

2) шыццё

3) просяць

4)праца

5) кандытар

8) Адзначце асабовыя назоўнікі:

1) лешч

2) афіцэрства

3)насякомае

4) бухгалтар

5) мінчанін

9) Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

1)(кіна)дэтэктыў

2) (паў)Нарачы

3)(дуб)волат

4) (пед)практыка

5)(гарна)лыжнік

10) Адзначце прыметнікі, пададзеныя ў пачатковай форме:

1) горшы

2) жураўліных

3) шчаслівы

4) сынаў

5) вышэйшы

11) Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

1) (санаторна) курортны

2) (кісла) салодкі

3) (ружова) фіялетавы

4) (пяці) павярховы

5) (фота) генічны

  1. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць выдзеленаму ў сказе дзеяслову:

“Гонар зрэзаць і звязаць апошні сноп будзе мець той, хто вызначыцца на ўборцы ўраджаю”, — сказаў старшыня.

  • Зваротны
  • Закончанага трывання
  • 1 спражэння
  • Умоўнага ладу
  • 3 асобы адзін.ліку
  1. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2 асобы адзіночнага ліку цяперашняга або будучага часу маюць канчатак –ыш, (-іш):

1) наблізіцца

2) дружыць

3) калыхаць

4) выпусціць

5) пазвязваць

  1. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

1) працаваць (у)адзіночку

2)запомніць (на)заўсёды

3) пакласці (на) ніз скрыні

4) дабівацца (не)адступна

5) пашыць (без)заганна

  1. Адзначце прыклады, у якіх не з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

1) (не)прапускаючы літар

2) (не)абдуманы ход

3) (не)аплатны доўг

4) (не)глыбокі, а мелкі калодзеж

5) (не) прачытаная братам кніга

  1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў пішацца ні:

1) Я _ склаў яшчэ сваёй лепшай песні, лепшага дня яшчэ _ пражыў.

2) Колькі б _ слухаў паланез Агінскага “Развітанне з Радзімай”, ён заўсёды кранае самыя глыбінныя струны маёй душы.

3) На думку Уладзіміра Караткевіча, трэба пісаць так, каб не хлусіць чытачу _ ў вялікім, _ ў малым.

4) Каторы дзень _ дажджынкі.

5) Жывучы ля ракі, нельга _ захапіцца рыбнай лоўляй.

  1. Адзначце словазлучэнні, правільна перакладзеныя на беларускую мову:

1) разойтись по дворам – разысціся па дварам

2)подбежать к знакомому – падбегчы да знаёмага

3) выше клёна – вышэй клёна

4) поехать за дровами – паехаць па дровы

5) четыре подготовленных доклада – чатыры падрыхтаваных даклады

А18. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – выказнікі:

  • Падышоў да броду зубр доўгабароды.
  • У нетрах зямлі беларускай знойдзена шмат карысных выкапняў.
  • Сёння, відаць, няма пісьменнікаў, якія б не выказалі сваіх адносін да роднай мовы.
  • Хаця рысь спрытная, дужая і хітрая, але зітмою ёй здабычу знайсці ўсё ж нялёгка.
  • Проста пасумаваць, проста падумаць я прыйшоў у гай.

А19. Адзначце сказы ,у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі беларускай мовы:

  • Суніцы, я лічу, — самыя смачныя ягады.
  • Дружба – даражэйшая за золата.
  • Позна ўставаць – не бачыць світання.
  • Казкі Хрысціяна Андарсана – мой падарунак брату на яго восьмы дзень нараджэння.
  • Дарога – хоць каціся.

А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.

  • Ад першага да апошняга дня падарожжа нам шанцавала на землякоў _ ці проста на вельмі добрых людзей.
  • У беларускіх казках сцвярджаецца думка пра вялікую _ духоўную сілу нашага народа.
  • Ліхога слова не пачую _ а зычлівае запомню.
  • Сучасныя майстры мастацкіх промыслаў, працягваючы _ і развіваючы народныя традыцыі, вырабляюць з ільновалакна забаўныя нацыянальныя сувеніры: фігуркі жней, касцоў, пастушкоў.
  • У крынічнай вады, я скажу вам, ёсць смак _ і колер, і пах.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску (коскі):

  • Івана Нагурскага мы ведаем _ як першага палярнага лётчыка ў сусветнай авіяцыі, які, дарэчы, нарадзіўся на Беласточчыне ў сям’і беларуса.
  • І ў садзе, і ў полі ўсё просіць піць, а дажджу _ як на грэх_сіноптыкі ў бліжэйшы час не абяцаюць.
  • Спакойна і павольна _ быццам ў зачараваным сне _ нясе Прыпяць сухадольнаму Дняпру сваю багатую даўніну.
  • Прайдзі берагам паўз рэчку – здзівяць цябе звонам і спевамі _ нібы сапраўдныя вакалісты _ крыніцы і крынічкі.
  • Месяц у небе _ што залаты шар.

А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы  пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку:

  • Перад вачыма пасарыжаў поезда замільгацелі _ ўсыпаныя зялёнай лістотай _ бярозы.
  • Мая бабуля _ нягледзячы на сталы ўзрост _ яшчэ вядзе сваю гаспадарку.
  • Алесь стаяў на скошанай траве _ ўдыхаючы непаўторны пах летняга лугу.
  • Пасля знаёмства з творамі Уладзіміра Караткевіча я _ чалавек з далёкага краю _ пранікся павагай да беларускай гісторыі.
  • Мы працавалі ў будаўнічым атрадзе _ не пакладаючы рук.

А23. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы трэба выдзеліць коскамі:

  • Кастрычнік здавалася пераняў фарбы і колеры ў лета.
  • Рыбакі хуценька схаваліся ад дажджу пад лазовы куст, аднак патокі халоднай вады даставалі іх і тут.
  • У асмужанай красе твой бачу восень воблік.
  • У любой справе трэба лічу найперш вызначыць галоўнае.
  • У цэнтры плошчы менавіта тут мы чакалі сёння ветэранаў было людна.

А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:

  • Разгарнула ноч свой зорны парасон _ а залаты маладзічок лёг прыгожа на бачок.
  • Некалі кроп шанаваўся як кветка і букеты з яго дзяўчаты дарылі сваім выбраннікам.
  • Вясна пачала пераможны паход і толькі ля плота ў садзе вялікі сумёт прытаіўся ў засадзе.
  • То возера весела плюскоча то ціха яно дрэмле ў цішыні.
  • Пахне грэчкаю і пахне іржышчам.

А25. Адзначце складаназалежнаскладаныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

  1. Прыляцела ластаўка, села на жэрдачку, прашчабятала вестачку, што вясна ідзе _ і нам яна цяпло нясе.
  2. Неяк раптам у адно імгненне ўспыхнулі ўсе верхавіны дрэў _ як быццам іх спасцігла азарэнне, што ранак з ночы выбрацца сумеў.
  3. Аргументам _ які з’явіўся вырашальным у прысуджэнні Эрнэсту Хеменгуэю Нобелеўскай прэміі, стала аповесць “Стары і мора”.
  4. Даступны сэнс жыцця ва ўсім _ пакуль нам свеціць сонейка дваім.
  5. Зразумела, што _ калі чалавек не бачыць сувязі ўсяго жывога і нежывога ў прыродзе, ён можа шмат школы прынесці ёй.

А26. Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

  1. Прасторы нябёсаў зарой палымнеюць _сінеюць азёры, бары зелянеюць.
  2. Вучні вельмі ўважліва слухалі настаўніка геаграфіі _ нельга было не зацікавіцца расказамі пра пампасы, канквістадораў і індзейскіх правадыроў.
  3. Усе ў Куранях ведалі _ Хоня заляцаецца да Ігнатавай Хадоські.
  4. Студзень мяце _ ліпень залье.
  5. Дарогі, сцежкі замяло _ зраўняла ўсё завея.

А27. Адзначце прапушчаныя ў сказе знакі прыпынку:

З Лошыцай у нас звязана шмат рамантычных павер’яў, і калі гаварыць аб павер’ях закаханых, можна ўспомніць пра заручальны дуб, да якога на працягу многіх гадоў прыходзілі людзі папрасіць дапамогі ў каханні, а ўвогуле трэба сказаць, што нават сёння многія вераць расліны ў Лошыцкім парку сапраўды напоўнены незвычайнай сілай.

  1. Працяжнік
  2. Коска
  3. Дужкі
  4. Двукроп’е
  5. Кропка з коскай

А28. Адзначце сказ з простай мовай, які адпавядае схеме: “П, — а, — п”.

  1. Да выпечкі з любоўю прыступайце навучала нас з сястрой мама бо пірагі, дзеткі, цяпло рук любяць.
  2. Гена з радасцю дзяліўся знаходкай з сябрамі ведаеце, у дупле старога дрэва, што расце на ўскрайку лесу, жывуць тры вавёркі, шустрыя, рыжыя, з пушыстымі хвастамі і чорнымі вочкамі.
  3. Я не мурзаты, я гэтак смешна загарэў апраўдваўся малы.
  4. Добра, пойдзем заўтра на луг разам пагадзіўся са мною дзядзька і дадаў трэба і табе да мужчынскай працы далучацца.
  5. На кірмашы як расказвалі было ўсё, чаго толькі душа пажадае.

А29. Адзначце правільныя сцверджанні адносна дзеясловаў закончанага трывання:

  1. Могуць быць зваротнымі
  2. Не маюць катэгорыі роду
  3. Не маюць формы будучага простага часу
  4. Не маюць формы цяперашняга часу
  5. Не маюць катэгорыі ліку.

Тэкст да заданняў А30-А32, В1, В3, В5, В7, В8.

(1). Зацвіла прыгожая ліпа.

(2) Колькі шуму было ў гэты час, колькі рознагалосага спеву! (3) Працавітыя пчолкі, усялякія мушкі гулі так, што здавалася, нібы ліпа – гэта нейкі дзіўны музычны інструмент і тут адбываецца ігрышча. (4) Але адцвіла ліпа, пачало спець насенне. (5) Расло адно зернетка на самай высокай галінцы.  (6) Можа, вышыня і была прычынаю таго, што маладому насенню захацелася прарасці не на грунце, а нас самой галінцы. (7) Шчасцем было жыць там, бо ад аднаго толькі погляду на прывольныя мясціны рабілася светла і радасна на душы.

(8) Бывала, ледзь¹ узыдзе² ласкавае сонейка, ледзь рассцелюцца па версе лясоў і ўзгоркаў яго залатыя абрусы, як зерне ўжо не зводзіць сваіх³ дасціпных вачэй з⁴ прываблівай⁵ далі. (9) Што было ў ёй такога, чым вабіла яна, гэта даль, маладое ліпава дзіця?

(10) У той бок, адкуль найлепш выглядала даль, беглі разлогі  шырокіх палёў , а на іх межах параскідаліся, як маладзіцы ў жніво, дзікія грушы. (11) Ціхія ўзгоркі, бы хвалі рачныя, таксама цягнуліся да прывольнай далі. (12) Там жа, дзе поле ўпіралася ў цёмную сцяну баравога лесу, на самай граніцы, ззяла, як люстэрка, пакручастая стужка вады. (13) А за ўсім гэтым была проста даль, якая так моцна парывае душу.

А30. З пранумараваных у 8 сказе слоў выберыце тыя, у якіх націск пастаўлены правільна. Адзначце нумары гэтых слоў.

 А31. Адзначце фанетычныя і арфаэпічныя характарыстыкі, уласцівыя падкрэсленаму ў 4 сказе слову.

  • У слове адзін свісцячы гук.
  • У словеняма санорных зычных гукаў.
  • У слове два мяккія зычныя гукі.
  • Колькасць гукаў і літар у слове не супадае.
  • У слове 3 звонкія зычныя гукі.

А32. Адзначце сінонім да падкрэсленага ў 13 сказе слова.

  1. Аддаленасць
  2. Край
  3. Далячынь
  4. Мясцовасць
  5. Гарызонт.

Частка В

Адказы, атрыманыя пры выкананні заданняў часткі В, запішыце ў бланку адказаў. Кожную літару, лічбу пішыце ў асобнай клетачцы (пачынаючы з першай) па ўзорах, указаных у бланку. Адказы ў выглядзе слова (некалькі слоў) пішыце без прабелаў, злучка або іншых раздзяляльных знакаў.

Літару Ё пішыце наступным чынам:  Ё.

В1. Знайдзіце ў 6 сказе назоўнік, які не мае формы множнага ліку, і запішыце яго ў форме назоўнага склону.

В2. Пададзены ў дужках займеннік запішыце ў той граматычнай  форме, якой патрабуе сказ.

Бацькаў сад мне трэба даглядаць (сам), бо лепш за мяне, сына, ніхто гэтага не зробіць.

В3. Вызначце ў 7 сказе слова, утворанае бяссуфіксным спосабам.Запішыце гэта слова ў форме назоўнага склону адзіночнага ліку.

 В4. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі ў сказах фразеалагізмамі і іх сінтаксічнай роляй.Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. У свой час “Слоўнік мовы Скарыны” адкрыў новую старонку ў беларускай лексікаграфіі.

Б. Відаць, кожны мастак з хваляваннем чакае выхаду ў свет свайго першага твору.

В. Стаяла добрае надвор’е, і ў агародзе ўсё расло на вачах.

Г. Няхай ніколі ў маім сэрцы не гасне праметэеў агонь.

  1. Дзейнік
  2. Выказнік.
  3. Азначэнне.
  4. Акалічнасць.
  5. Дапаўненне.

В5. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленага ў 6 сказе слова. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

 В6.  Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Сэрца не камень.

Б. Храм Святой Сафіі пабудавалі пры Яраславе Мудрым.

В. Цаню суладдзе ў свеце і ў душы.

Г. Па бацьку пазнаюць сыноў.

  1. Пэўна-асабовы.
  2. Няпэўна-асабовы.
  3. Абагульнена-асабовы.
  4. Безасабовы.
  5. Двухсастаўны.

В7. Сярод сказаў 2-6 знайдзіце той, які звязаны з папярэднім пры дапамозе злучніка і лексічнага паўтору. Нумар сказа запішыце лічбай.

 В8. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.