РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Сакрэты ўдалага публічнага выступлення

Публічнае выступленне

1. Калі вы заходзіце ў аўдыторыю, рухайцеся упэўнена, не семяніце і не рабіце мітуслівых рухаў. Ідзіце сваёй звычайнай хадой, гэтым вы пераканаеце прысутных, што не хвалюецеся і нікуды не спяшаецеся. Калі трэба, прадстаўцеся, падніміцеся, абавязкова падарыце зале лёгкую ўсмешку і ўвайдзіце ў непасрэдны зрокавы кантакт з аўдыторыяй.

2. Для таго, каб паказаць сваю значнасць і выклікаць павагу аўдыторыі, неабходна кантраляваць максімальна дапушчальную прастору. Не імкніцеся паказаць сябе маленькім чалавекам і не хавайцеся дзесьці ў кут пакоя. Абавязкова займіце месца ў цэнтры ці ж хаця б накіроўвайце ў цэнтр свой погляд час ад часу. Распраўце плечы, падніміце галаву і трохі нахіліцеся наперад, дэманструючы нешта накшталт паклону перад аўдыторыяй, можна гэты жэст некалькі разоў потым паўтарыць.

3. Калі вы падняліся на подыум, сцэну, трыбуну або занялі іншае месца для выступлення, не спяшайцеся адразу ж пачынаць гаварыць. Абавязкова зрабіце паўзу, каб падрыхтаваць сябе псіхалагічна і наладзіць аўдыторыю на зносіны з вамі. Калі вы моцна хвалюецеся, зрабіце некалькі глыбокіх удыхаў і выдыхаў перад пачаткам прамовы.
Далей ўважліва прыгледзьцеся да ўсёй аўдыторыі. Спыніцеся поглядам на некалькіх з прысутных, якія стануць зрокавымі кропкамі апоры, маякамі ў вашым выступленні. Потым, у выпадку неабходнасці, іх можна змяніць. Паспрабуйце падарыць вашу персанальную ўвагу як мага большай колькасці людзей, але абавязкова прайдзіцеся поглядам па ўсёй прасторы залы — злева направа, ад першага да апошняга чалавека. Пашукайце вачамі тых людзей, у чыіх вачах вы бачыце зацікаўленасць, адабрэнне. Зафіксаваўшы для сябе некалькі такіх зрокавых «маякоў», пачынайце гаварыць.

4 Ваша міміка і жэсты раскажуць пра вас больш, чым усе, што надалей скажаце. Жэстамі вы сканцэнтруеце ўвагу на важнасці інфармацыі. Пры жэстыкуляцыі існуе тры правілы: першае — не класці рукі ў кішэні; другое — не хаваць іх за спіну; трэцяе — не займаць іх староннімі прадметамі. Рукі — гэта памочнікі, якія заўсёды павінны быць свабоднымі і гатовымі аб’яднацца ў адзінае цэлае з вашымі думкамі. Нельга ўжываць «абарончыя» або «ахоўныя» рухі цела, напрыклад, скрыжоўваць рукі на грудзях, закладваць іх за спіну. Скрыжаванне рук дэманструе няўпэўненасць у тым, што чалавек кажа. Лепш за ўсё заняць адкрытую позу і час ад часу дэманстраваць ўсмешку. Пастаянна кантралюйце сваю выправу, спіну трымаеце прамой, галаву паднятай, рухайцеся натуральна.
Падчас публічнага выступлення не застывайце, быццам помнік, і не адкідвайце галаву назад, бо гэтым вы адштурхоўваеце аўдыторыю і затрымліваеце паток псіхалагічнай энергіі, які павінен дынамічна ўплываць на прысутных. Абавязкова рухайцеся. Трэба паказаць сябе жывым, энергічным, дынамічным. Вашы руху павінны быць кароткімі, дакладнымі і пераканаўчымі.

5. Пастаянна ўтрымлівайце візуальны кантакт з аўдыторыяй. Вопытны прамоўца заўсёды сочыць за ўвагай слухачоў, перакладаючы погляд з аднаго чал. на другога. Калі вы карыстаецеся цыдулкамі, то рабіце гэта вельмі акуратна: хуткім і кароткім позіркам ўніз паглядзіце тэкст і зноў падніміце вочы, пераводзячы ўсю ўвагу назад на аўдыторыю.
Улічвайце культурныя, нацыянальныя, рэлігійныя і іншыя асаблівасці аўдыторыі і з вялікай асцярожнасцю выкарыстоўвайце жарты на нацыянальную ці рэлігійную тэматыку.
У вас не павінна быць замарожанага, нерухомага выразу твару. У адваротным выпадку вы выклічаце абыякавасць і нуду ў публікі. Аснова вашай прывабнасці як прамоўцы — гэта лёгкая прыемная ўсмешка. Паспрабуйце пераход да кожнай ключавой тэмы суправаджаць асаблівым змяненнем на твары: трохі падніміце бровы, выкарыстоўвайце павольныя павароты галавы. Калі сядзіце — уключайце у справу рукі: нешта перавядзіце або зменіце трохі іх пазіцыю. Падчас сядзення ўвесь час падкрэслівайце свабоду вашай паставы.
Неаднаразовае паўтарэнне простых выразных фраз, яркіх словазлучэнняў спрыяе поспеху публічнага выступу. Аднак старайцеся пазбягаць недарэчнага і несвоечасовага іх ужывання. Нельга дапускаць, каб змест фраз быў далёкі ад думак, якія трэба данесці да аўдыторыі.

6. Не дэманструйце перавагі або легкадумнасці пры зносінах з аўдыторыяй, не вяшчайце «пагардліва» ментарскім тонам. Вельмі сур’ёзна падыходзьце да фармулявання адказаў на пастаўленыя пытанні — адказы даюць магчымасць яшчэ раз падкрэсліць асноўныя палажэнні вашай гаворкі. Пазбягайце раздражнення, варожасці або сарказму, нават калі пытанні непрыемныя для вас. Куды лепш — спакой, добразычлівасць і лёгкі гумар.
Успрымайце па-філасофску любыя нечаканасці і няёмкасці — паломку мікрафона, падзенне на падлогу шклянкі з вадой, раптоўную паўзу і да т.п. Нельга выдаваць сваёй разгубленасці і праяўляць негатыўнае стаўленне да адмоўных момантаў, якія ўзніклі выпадкова. Лепш за ўсё рэагаваць на гэта з гумарам, абыграць ў выгадным для сябе ключы. Прамоўца павінен кантраляваць сітуацыю, паказваць, што ўсё гэта не перашкаджае яму, а непрыемнасці не выбіваюць яго з каляіны.

7. Завяршаючы гаворку, неабходна паглядзець у вочы слухачам і сказаць што-небудзь прыемнае, прадэманстраваўшы сваё задавальненне ад зносін з аўдыторыяй. Такі пазітыўны інфармацыйны імпульс у фінале застанецца ў памяці людзей, у іх успрыманні вашага публічнага выступлення.

Прэзентацыю гл. тут.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *