РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дзеепрыметнік як форма дзеяслова: практычныя заданні

дзеепрыметнік

1. Утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу:

  1.  Аблаяць,
  2. пабяліць,
  3. напаіць,
  4. падстрэліць,
  5. вызваліць,
  6. расчыніць,
  7. падмесці,
  8. развеяць,
  9. прынесці,
  10. расчапіць,
  11. намуляць,
  12. пасаліць,
  13. выесці,
  14. абклеіць.

2. Перакладзіце на беларускую мову:

  • потемневшее небо
  •  свежий, ещё пахнущий номер газеты
  • приближающийся рассвет
  • отдохнувшие туристы отправились к лесу
  • толпились колядующие
  • вымощенная камнем дорога
  • верующий
  • К дому подошёл улыбающийся Ваня

3. Расстаўце знакі прыпынку пры дзеепрыметных зваротах:

  • Ахінутыя інеем прыгіналіся да самай зямлі кусты маліны і парэчак.
  • Захопленыя сваім заняткам мы нават і не заўважылі надыходу цемры.
  • Задаволеная сваім жартам бабка доўга смяецца.
  • Вёска стаяла паміж балота парослага густой лазою і алешнікам.
  • Усыпаная белым цветам груша гайдалася ад ветру.
  • Пажаўцелы ад восені плыве бярозавы лісток у далёкі свет.

4. Што ёсць агульнае ў згрупаваных дзеясловах?

  • Збудаваць, змайстраваць, спісаць;
  • вісіць, ляжыць, стаіць;
  • думай, загадай, прачытай;
  • імчацца, купацца, старацца;
  • выправіць, заменіць, папросіць.

Адказы глядзі тут.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *