РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Буктрэйлеры да мастацкіх твораў

Буктрэйлер

Буйныя творы або цыкл урокаў па творчасці аднаго пісьменніка заўсёды завяршаюцца пэўным відам творчай работы. Адным з варыянтаў могуць стаць буктрэйлеры. Гэта рэкламныя відэаролікі, мэта якіх – абудзіць цікавасць да творчасці пэўнага аўтара або жаданне прачытаць праграмны твор. Галоўнае ў буктрэйлерах – захаваць інтрыгу, закцэнтаваўшы ўвагу на яркіх момантах біяграфіі пісьменніка, эпізодах твора, але не раскрываць змест цалкам. Такія рэкламы часта дэманструе тэлебачанне перад паказам новага серыялу або фільма, каб яго захацела паглядзець як мага болей людзей.

У нашым выпадку буктрэйлер служыць імпульсам, які абуджае цікавасць да пазнання літаратуры, чытання ў арыгінале, а не ў скарочаным выглядзе. І каб стварыць рэкламны відэаролік, вучням трэба папрацаваць групай: прадумаць змест, фотаздымкі, уставіць фрагменты фільма (калі твор быў экранізаваны) і г.д. Адным словам, прыдумаць яркую візуальную рэкламу з цікавым зместам. Работа складаная, але, на наш погляд, яна можа стаць альтэрнатывай традыцыйнаму сачыненню, бо знайсці падобнае ў інтэрнэце немагчыма (у адрозненне ад сачыненняў і водгукаў!). На стварэнне аднаго буктрэйлера патрэбна прыкладна два-тры тыдні, прычым назапашваць матэрыял і ідэі неабходна адразу з першага ўрока, калі толькі пачынаецца знаёмства з творам.