РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Арфаграфія: алімпіядныя заданні

арфаграфія

Заданні складзены на аснове выбаркі з алімпіяд розных узроўняў.

1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце словы з арфаграфічнымі памылкамі. Выпішыце іх у табліцу і растлумачце правапіс.

Максімальная колькасць балаў – 6.

Нядаўна яшчэ тут шумела залатым калоссем збажына, а над ёй, у шырокім блакіце неба, незмоўклымі званочкамі ліліся песні вясновых жаўрукоў.

У канцы лета жыта зжалі і па ўсім полі паставілі залацістыя сцірты духмянай саломы.

У адно вераснёўскае ранне ўвесь ржэўнік раптам застракацеў рамонкам. Яго столькі тут закрасавала, што поле зрабілася белае.

Летам густая збажына ўсё цяпло забірала, недаючы кветкам падняць да сонца свае белыя галоўкі. Цяпер жа рамонкі дружна застракацелі на пачэрнелым ржэўніку.

 

Слова з арфаграфічнай памылкай Нарматыўнае напісанне Правіла

 

  1. Запісаць правільна:

(па) брацку, (па) свойму, (на) ляту, (па) першае, (да) цямна, (да) заўтра, (з) разбегу, (у) абдымку, (у) прыкуску, (з) роду, у (бок) лесу, (на) пагатове.

 

  1. Паставіць назоўнікі ў форме Р. склону адз. ліку:

Тэкст  , азот  , авёс  , розум  , з’езд   (з гары), з’езд  (канферэнцыя), пераезд  (чыгуначны), пераезд  (на другое месца), пейзаж  (карціна), пейзаж   (мясцовасць), ясень  (дрэва), ясень   (будаўнічы матэрыял), балет  , талент   (рыса характару), сад    (пладовыя дрэвы).

 

  1. Якія літары ніколі не бываюць вялікімі ў імёнах людзей, а таксама ў мянушках жывёл?

  1. Устаўце неабходныя арфаграмы, раскрыйце дужкі, пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку. Вызначце стыль і тып тэксту.

 

Скарына асветнік эпохі (А, а)драджэння. Адной з галоўных задач сваёй пад…віжніцкай дзейнасці ён лічыў далучэнне з дапамогай (Б, б)ібліі «простага і паспалітага чалавека» да ас..веты ведаў да «с..мі вольных навук» граматыкі логікі рыторыкі музыкі ар..фметыкі г..метрыі астраноміі. (Не, ня)мен..й важнае значэнне Скарына надава.. выхаванню чалавека пры дапамо..е «д..брачыннай філасофіі» а ў гэтай справе на яго думку (Б, б)іблія на роднай мове павінна была ад..граць вельмі істотную ролю. Ва ўя..ленні Скарыны (Б, б)іблія з..яўлялася таксама дзейс..ным сродкам эстэтычнага выхавання чалавека.

Біблія для Скарыны (не, ня) столькі рэлігійны колькі (інтэлектуальна) заахвочвальны (маральна)павучальны і (грамадзянска)выхаваўчы твор. Скарына з дапамогай кам..нтарыяў імкнуўся рас..тавіць у ім адпаведныя акцэнты ўносячы ў (Б, б)іблейскія апавяданні пры..чы ал..горыі новы сэнс ён за..астраў увагу на тых грама..скіх і (маральна)філасо..скіх праблемах якія ігнараваліся альбо пакідаліся без увагі.

Скарына вялікі патры..т верны і ад..аны сын свайго народ.. . (Ня, не)гледзячы на тое што асоба Скарыны фарміравалася ва ўмовах (заходне)еўрапейскай культуры ён (не)”латынізаваўся” як гэта (не, ня)рэдка здаралася з яго суайчыннікамі (не, ня)парваў сувязяў з радзімай (не)страціў сваю нацы..нальную св..еасаблівасць а ўсе сілы і веды усю сваю эн..ргію ад..аў служэнню “людзям паспалітым” свайму народу. Таму (не, ня)дзіўна што патры..тызм ён узняў на ўзровень вышэйшых (грамадзянска)этычных д..брачыннасцяў.

                                                                                                   С. Падокшын

6. Раскрыйце дужкі, запішыце словы правільна. Выбар растлумачце.

Максімальная колькасць балаў – 7 (5 – за дасканаласць афармлення, 2 – за абгрунтаванне)

(Абы)яку1 – (абы)як2,

Або гэтак, або так.

(Абы)яку3 – абы,

(Абы)збыць4 (абы)куды5

(Абы)што6, (абы)чыё7,

(Абы)толькі8 не сваё.

(Абы)як9 – (абі)бок10.

Вось і ўвесь яго

Урок.

(Васіль Вітка)

АБГРУНТАВАННЕ:____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

 

 7. Спішыце прыказкі і прымаўкі, устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Запішыце словамі, колькі гукаў [і] у кожным сказе.

Максімальная колькасць балаў — 4

  1. Дзе нашыя вароны н… л…таюць. 2. Н… хаты н… лапаты н… пакінуць. 3. Н… мела баба клопат… купіла парася. 4. Н… частуй н… піўцом н… вінцом а прывітай шчыр…нькім слаўцом. 5. Н… памогуць і чары як каму хто н… да пары. 6. Н… ў пень н… ў калоду н… ў плот н… ў аг…род. 7. І мы н… абораю хлеб кро…м. 8. Н… села н… пала давай котка сала.

 

Прыказка Колькасць гукаў [і]
1.


8. Падкрэсліце толькі тыя пары слоў, дзе абодва напісанні з’яўляюцца правільнымі.

грабенны – грабнявы у доле – у долі
грымоты – грамоты дапо – дэпо
грабок – грыбок бяспамяцтва – безпамяцтва
пас – пасс зыходзіць — сыходзіць

 

9. Размяркуйце словазлучэнні ў табліцы.

(А, а)хілесава (П, п)ята, (Б, б)ожая (М, м)аці, (Г, г)рафства (С, с)усэкс, (Д, д)амоклаў (М, м)еч, (Дз, дз)ень (Б, б)ібліятэк, (Дз, дз)ень (П, п)ерамогі, (З, з)осьчыны (Р, р)эчы, (Л, л)яднік (Л, л)амберта, (Дз, дз)якаваць (Б, б)огу [усё добра], (Р, р)од (С, с)апегаў.

Усе словы з малой літары 1-е слова з вялікай літары 2-е слова з вялікай літары Усе словы з вялікай літары

 

  1. Аформіце тэкст у адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі.

Максімальная колькасць балаў – 6. За кожную памылку здымаецца 0, 5 бала.

Вось гісторыя твая Беларусь. Па земл… тваіх праходзілі з агнём і мячом т…ўтонскія рыцары мангола-татарскія орды шведы Карла ХІІ  палкі Напал…она. Разбуралі і нішчылі цябе свае ж князькі і магнаты  а…аючы твае гарады і сёлы ў пасаг ці прагульваючы ў карты а пасля а…ваёўваючы і дзелячы іх зноў паміж сабою. Не пыталі ў цябе у народа твайго, з кім ён хоча быць, а палілі спусташалі знішчалі аж да таго, што ад гарадоў і сёл тваіх не заставалася і знаку. Гэта ж напэўна  толькі пасля карэ…ага вынішчэння, калі ад паселішчаў заставаліся адны пап…лішчы, можна было на месц… колішніх могілак рабіць базарную плошчу не баючыся грах… перад Богам а на касцях людзей засаджваць сады. А колькі па земл… тваіх пра..шло вялікіх і малых войнаў калі крамсалі і …рвалі цела тваё на кавалкі. І кожны прышлец стараўся скарыць цябе. Колькі ж сыноў тваіх загубле…а з пахаваннем і без пахавання невядома кім і калі колькі  …церлася іх слядоў.

І я люблю цябе маці мая. І …хіляю галаву перад усімі тваімі пап…лішчамі курганамі магіламі. І тымі, старадаўнімі, і ўчарашнімі, што асталіся як пам…ць найлюцейшага змагання з самай страшнай пачварай чорнай свастыкай. Гэтыя ахвяры святыя. Лепшыя людзі твае прынялі смерць каб жыць нам далей Бацькаўшчына!  (Паводле Я. Скрыгана)

  1. Утварыце і запішыце новыя словы.

аб+ішоў  ____________________

супер+ігра  ___________________

па+іменны  ______________

пост+індустрыяльны  _________

спец+інструктаж_____________

без+інфляцыйны_____________

пра+ігнараваць _______________

з+іначыць__________________

 

  1.  Узнавіце тэкст. Для гэтага ўстаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі (2 балы), лічбы запішыце словамі (2 балы), упішыце прапушчаныя дзеясловы (2 балы). Вызначце і запішыце стыль тэксту (1 бал).

На ___маргоншчыне побач з чыгункай, якая вядзе з Мiнска ў Вiльню, раскiнулася вялiкая вёска Залессе. У яе старажытным парку сярод векавых лiп ___________________________________ валун вялiкiх памераў, а на iм словы «Ценям Касцюшкi», выбiтыя па-польску. Надпiс прысвечаны таленавiтаму палкаводцу, якога дала свету беларуская зямля ў XVIII (________________________________ ) стагоддзi.

Тадэвуш Касцюшка – выхадз__ц са старажытнага беларускага шляхецка­га роду. Калi у 1794 ( ______________________________________________ ________________) годзе ўспыхнуў нацы__нальна-вызваленчы рух у Беларусi, Лiтве i Польшчы, Касцюшку прызначылi галоўнакамандуючым усiх узброеных сiл. У адным з баёў параненага Касцюшку _______________ ў палон i пасадзiлi ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе ён прасядзеў каля 15 (_______ __________________________________ ) месяцаў.

Пасля вызвалення Касцюшка (на)заўсёды _________________________ родную зямлю. Памёр у 1817 ( _______________________________________ _____________________________) годзе ў Швейцарыi. Яго прах _____________________________ ў Кракаў i змясцiлi ў склеп побач з саркафагамi польскiх каралёў.

 

  1. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Падкрэсліце словы, дзе маюцца падоўжаныя зычныя гукі. 

Здарылася гэта каля пад.. .езд… наш.. .га дома. Дом дз…в…ціпав…рховы буйн…пан…льны. Шчыра кажучы н… кожнага хто жыве на адной лес…ічнай пл.. .цоўцы в…даеш. Тым больш калі жыв…ш як кажуць нае…дамі. Але і я які амаль п…ўгода жыву ў вёсцы калі в…рнуўся заўважыў свеж…га ч…лавека. Ж…нчына ўжо сталага век… у акулярах яна часц…ком тэпала з пустымі бут.. .лькамі з-пад малака ў суседні магазін «Азёрны». Мусіць новенькая адзначыў я сам с…бе калі н…як убачыў як яна з кавен…кай клыпала да скрыні са смец…ем каб высыпаць бульб.. .ное лушпін.. .е.

Добры дзень    вам ветліва павіталася жанчына.

1 гэта яшчэ бол…ш …дзівіла.

М. Даніленка

АДКАЗ:  Стыль —  ___________________________________

 

  1. Спішыце тэкст, афармляючы яго ў адпаведнасці з арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Вызначце:1) стыль тэксту; 2) сферу выкарыстання; 3) функцыю;4) жанр; 5) асноўныя рысы; 6) лексічныя асаблівасці; 7) марфалагічныя і сінтаксічныя сродкі.

Максімальная колькасць балаў- 11.

У 2005 годзе споўнілася 180 гадоў з час.. першага апублікаван..я помніка беларускай літ..ратуры ХУ11 ст. “Прамова М..лешкі” створаная ў форме прамовы на сейме прыпісанай смаленскаму каштал..ну Івану М..лешку (памёр у 1622 г.) яна належыць да гумарыстычна-парадыйных і сатырычных твораў аратарскай прозы супастаўляючы сучаснае з мінулым аўтар закранае надзён..я праблемы грама..скага жыцця Беларусі і свайго часу падае яркія малюнкі становішча ў краіне.

Дасціпна пара..куюцца ў творы норавы і звычкі беларускай шляхты высме..ваецца яе б..язлівасць і б..знадзейнасць ні..капаклонства перад усім замежным. Асуджаюцца пануючыя в..рхі (“радныя баламуты”) крытыкуюцца пара..кі Рэчы Паспалітай са старонак “Прамовы” а..крываецца н..мала горкіх ісцін пра свой час і сучаснікаў праз гумар чуцен голас накіраваны супраць іншаз..мнага насіл..я на беларускіх землях разбурэнне нацы..нальных тра..цый рэнега..тва.

 

  1. Устаўце прапушчаныя канчаткі. Запішыце ( 5 б. )

            1)  Тан…прапанавалі новую прац… . 2)  На сустрэчы былі два тонк… адчувальн… паэт… .    3)  Я ведаю інтэрнат толькі па аповед… сябровак. 4)  Насупраць кожнага сказ… было напісана алоўк…:“ Ёсць! “ 5)  Па дамафон… прыемны мужчынск… голас паведаміў, што па мяне прыехалі ад Белазёравай.

 

  1. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары. Запішыце ( 5 б. ).

Наш горад упрыгож…вае плошча.

Бульбу ядуць ва ўс…м с…веце.

Бацька з сынам пры…шоў у школу.

Лета змяняе …осень.

Трое з нас засталіся на …озеры.

  17. Ці можа мяккі знак (ь) у пазіцыі перад галосным абазначаць мяккасць папярэдняга зычнага гука, гэта значыць выступаць у ролі змякчальнага, а не раздзяляльнага мяккага знака? Адказ абгрунтуйце.

Максімальная колькасць балаў – 3.

 18. Дапішыце сказы, улічваючы правапіс часціц не і ні.

Максімальная колькасць балаў – 3.

1. Не хто іншы
2. Ніхто іншы…
3. Нехта іншы

 

19. Запішыце сказы без памылак.

Максімальная колькасць балаў —5

Конязавод Льва Даватара спецыалізаваўся па развядзенню тракененскай пароды. Гэтая парода была выведзена ва ўсходняй Прусіі.

У Статуце Вялікага княства Літоўскага ёсць артыкул, дзе ўзгаданы пакаранні за згубу сабакі.

Сітуацыя імкліва змяняецца, мне патрэбны намеснік па экспарту — не па маркецінгу, — але я не магу ўвесці такую пасаду, — скардзіцца дарэктар.

Не ўсе памятаюць, што калісці барэль нафты каштаваў дзесяць долараў.

 

Правільныя адказы можна прагледзець тут.

 

 

2 thoughts on “Арфаграфія: алімпіядныя заданні”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *