РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Цытаты і афарызмы пісьменнікаў-юбіляраў 2016/2017 года

пісьменнікі-юбіляры

Анатоль Вярцінскі (85 г. у лістападзе 2016 г.)

☺ Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.

 

☺Позна! Разышліся нервы.

Пачынаюць свае манеўры.

 

☺Застаецца ўсё ж не высветленым яшчэ адно пытанне: а ці падабаемся мы рыбе?

 

☺Усім тут аддалі хвалу. Забылі толькі пра …пчалу.

 

☺Людзі, не збівайцеся у статак!

 

☺Хібам нашым ёсць апраўданне,

подласці апраўдання няма.

 

Максім Багдановіч (125 г. у снежні 2016 г.)

☺Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня.

 

☺Жыві і цэльнасьці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

 

☺Калісь глядзеў на сонца я…

 

☺I душу тваю абакралi, —

У ёй нават мовы няма.

 

☺Падымі угару сваё вока,

I ты будзеш ізноў як дзіця.

Алесь Гарун (130 г. у сакавіку 2017 г.)

☺Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,

Красуйся на радасьць сябе і другім.

 

☺Нашто, скажы мне, ты жывеш

І з думкамі якімі?

 

☺А ты – жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?!

 

☺Дык шануй, беларус, сваю мову —

Гэта скарб нам на вечныя годы;

Пімен Панчанка (100 г. у жніўні 2017 г.)

☺А ён свае косці з іржавых калючак

Сваімі рукамі без стогну аддзёр…

 

☺I часта, часта ў чыстыя iх сны

Ўрывацца будуць галасы вайны.

 

☺Перанесла ты гора i катаваннi

I зрабiлася мне даражэй i радней.

 

☺Пачынае з новага радка

Кожны год вясна свае адлігі.

 

☺Верым з калыскі, што лепшае спраўдзіцца.

 

☺Ніхто, ніхто не запісаў

Свой грэх, хоць самы дробны.

 

☺Кажуць, мова мая аджывае

Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.

Для мяне яна вечна жывая,

Як раса, як сляза, як зара.

 

☺Той дзень прапаў і страчаны навекі,

Калі ты не зрабіў таго, што мог.

 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *