РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Пробны тэст па падрыхтоўцы да ЦТ №2

РТ

1-1 Адзначце словы, напiсанне якiх не супадае з вымаўленнем:

  1.   у спрэчцы
  2.   прароцтва
  3.   пяшчота
  4.   скiбiна
  5.   ткацкi

1-2 Адзначце радкі, у якіх усе словы маюць першы націскны склад:

  1.   рэмень, імя, спіна, лопух
  2.   аркуш, камбала, наспех, далей
  3.   шкляны, знахар, каменны, стары
  4.    кветнік, цэнтравы, болевы, вольха
  5.   весці, мысленне, слабы, арышт

1-3 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца лiтара «е»:

  1.   л_снікі
  2.   фе_рверк
  3.   вос_мсот
  4.   выгл_д
  5.   сн_гір

1-4 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара «ў»:

  1.   зайшоў _ клас
  2.   шлагба_м
  3.   до_гі
  4.   поды_м
  5.   ва _дмурціі

1-5 Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

  1. дзес_ці
  2.   сядз_це
  3.   мадэл_ер
  4.   рэл_еф
  5.   мыш_як

1-6 Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні пэўнай формы назоўніка адбываецца чаргаванне зычных гукаў

  1.   на векавым (дуб)
  2.   у (будучыня)
  3.   ляжаць на (пясок)
  4.   накрыць плечы (шаль)
  5.   радавацца (поспех)

1-7 Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары:

  1.   г.п. Сасновы (Б,б)ор
  2.   (К,к)упалаўскія чытанні
  3.   Пётр (П,п)ершы
  4.   (У,у)ральскія горы
  5.   (М,м)інскія вуліцы

1-8 Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

  1.   горкі вопыт
  2.   нізкі ўчынак
  3.   прыліў пяшчоты
  4.   золата восені
  5.   мужны ўчынак

1-9 Адзначце радкі, у якіх не ўсе словы сінанімічныя:

  1.   гультай, лайдак, абiбок
  2.   даверлiвы, прастадушны, наiўны
  3.   аварыя, катастрофа, эпiдэмiя
  4.   абстрактны, несапраўдны, адцягнены
  5.   рэха, водгук, адгалосак

1-10 Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

  1.    жук_караед
  2.   контр_разведка
  3.   паветра_ачышчальныя установка
  4.   авія_канструктар
  5.   паўднёва_славянскія мовы

 

1-11 Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць канчатак -у(-ю):

  1.    з (дрот)
  2.   без (сэнс)
  3.   добрага (густ)
  4.   ступень (бакалаўр)
  5.   пах (палынь)

1-12 Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны памылкі ў дапасаванні да роду назоўнікаў:

  1.   маленькі шчаня
  2.   вясенняя мроіва
  3.   тлумны Баку
  4.   снежная завея
  5.   з няўмекам Сашам

1-13 Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткамі -ём, -ом ў форме 1-й асобы множнага ліку цяперашняга часу:

  1.    несці
  2.   даць
  3.   браць
  4.   рашаць
  5.   ужываць

1-14 Адзначце словазлучэнні, у якіх лічэбнікі запісаны правільна:

  1.    трымастамі рублямі
  2.   абедзвюма рукамі
  3.    чатырма яблыкамі
  4.   з чатырмя сяброўкамі
  5.   дзвесце двадцать семь дзён

 

1-15 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік табе.

  1.   Апрача____ , у наш пакой нiхто не заходзiў.
  2.   Хай ____ шум вятроў не пужае.
  3.   Краю мой родны, краю мой мілы, цудны, узорны, ад нiў залаты, хто ____ ўквецiў пушыстай калiнай, краскамi, лесам засеяў густым?
  4.   «Не магу дараваць____ , бо ты падвёў усiх нас», — цiха прамовiла Лiда.
  5.  Дай жа бог ____ даўжэйшага жыцця.

1-16 Адзначце правільна ўтвораныя і запісаныя дзеепрыметнікі:

  1.   засеяныя
  2.   аспрэчаныя
  3.   пераацэненныя
  4.   прынесяны
  5.   зламаны

1-17 Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты правільна.

  1.  Спявала, дажынаючы паласу, і Ганна, якой час ад часу памагала, падгалошвала маці.
  2.   Улетку гэта зорка, бліскаючы і пераліваючыся, вылучаецца роўным матава-белым святлом.
  3.   Слухаючы простыя і шчырыя словы брыгадзіра, у сялян склалася добрае ўражанне аб ім.
  4.   Погляд прабег па дзяўчыне, хочучы запомніць надоўга твар.
  5.   Мурза супакоіўся і нават панюхаў Максіма, дыхнуўшы на яго цеплым і казытлівым сабачым пахам.

1-18 Адзначце словазлучэнні, у якіх словы пішуцца асобна:

  1.   (з)усім разгубіўся
  2.   вывучыць (як)след
  3.   пакласці (на)верх лядоўні
  4.   закалола (у)баку
  5.   бегчы (на)выперадкі

 

1-19 Адзначце сказы, у якіх часціца не пішацца асобна.

  1.   Нікім (не) палітыя кветкі ўжо пачыналі вянуць.
  2.   У сем`ях некаторых местачкоўцаў, якіх Васіль ведае, справы ідуць (не) лепш.
  3.   (Не) пакоіць хворага доктар не дазволіў.
  4.  Ягадзіны былі буйныя, крамяныя, яшчэ (не) пераспелыя.
  5.  На стале ляжаў (не) цэлы бохан, а паўбохана свежага хлеба.

1-20 Адзначце сказы, у якіх ужываецца часціца не.

  1.   Бацька н_ ў чым Прадславе не пярэчыў, бо яму падабаўся тонкі густ дачкі.
  2.    Людзі н_ могуць існаваць без мовы.
  3.    Ты н_ мог бы заўтра дапамагчы мне?
  4.   Як бы н_ працівіліся халады, а прырода сваё возьме.
  5.   Дзе б ты н_ быў, вабяць да сябе крыніцы маленства.

1-21 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік.

  1.   Слова _ да згоды сцежка.
  2.   Вясёлы чалавек _ гэта мой сусед.
  3.   Пісаць пра мінуласць _ не крочыць назад.
  4.    Жар суніц _ кроў з нечай раны, незагоенай, набалелай.
  5.   Мiнулае _ падмурак будучынi.

1-22 Адзначце сказы, у якіх пунктуацыю трэба дапоўніць коскай(коскамі).

  1.    Новы з чырвонае цэглы, па-мастацку зложаны будынак цешыў вока сваім прыгожым выглядам.
  2.    Настала свята прасторных залітых сонцам, саломаю жнівеньскіх дзён.
  3.   Белай коўдрай улёгся снег на палеткі і лугі, рэкі і азёры.
  4.   Над Прыпяццю так і зіхаціць яснае сонечная раніца.
  5.   Лёня адчуў цяпло яе маленькай моцнай далоні.

1-23 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску коска не ставіцца.

  1.   З-за лесу паказаўся круглы _ як шар _ месяц.
  2.    Калі не прабіўся, не спраўдзіўся _ як артыст _ да сарака гадоў, такая твая доля.
  3.    Калгаснікі ведалі Тодара _ як чалавека нестандартнага мыслення.
  4.    Пшанiца_ што лес.
  5.    Сёлета надвор`е добрае, таму i на градах усё расце_ як на дражджах.

1-24 Адзначце сказы, у якіх вызначаныя слова выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі.

  1.    Зусім не па сваёй волі і не дзякаючы сваім заслугам іх яшчэ не было стаў малодшы Ягайлаў сын Казімір вялікім князем літоўскім.
  2.   Аглушаны, спалоханы мне не сорамна прызнацца я не паспеў спытацца пра Кацю.
  3.   Мелодыя гэта чулася ў кажным яе адценні ішла з глыбіні вякоў.
  4.   Паветра здавалася трымцела ад мроіва.
  5.   Як сёння ўяўляецца Вацлаў Ластоўскі — постаць прамяністая і магутная.

1-25 Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.

  1.   У вялікіх падзеях заўсёды чуцен быў голас Янкі Купалы вялікага сына беларускага народа
  2.   Аздоблены рознымі точанымі ўзорамі калаўрот стаіць побач з кроснамі.
  3.   Сюды прыходзяць алені вельмі згаладалыя за дзень.
  4.   Паводле распрацаванага дома плана першы начлег быў прызначаны на Нёмане.
  5.   Часам настрой чалавека сугучны настрою, які пануе ў прыродзе.

1-26 Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі.

  1.    У Марынкі акрамя яе знешняй прыгажосці было нешта сваё, прыгожае ў натуры.
  2.   У хаце, апрача бабкі Насты, нікога не было.
  3.   Звесіўшы над вадою махрастыя галіны і аплёўшы пясчаны бераг цэлаю сеткаю смалянога карэння, стаялі пышныя хвоі.
  4.   Рэжысёр пайшоў з кабінета не азіраючыся.
  5.   Люда, не чакаючы адказу, падышла да печы.

1-27 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1.   Ні заяц не прабягаў_ ні дробная птушка не пралятала паблізу.
  2.   Між людзей заўсёды весялей_ і не так дакучаюць думкі.
  3.   Зіма _ і холад нясцерпны.
  4.    Чалавек у жыцці шмат выпрабаванняў праходзіць _ ды не кожнае з іх правярае яго.
  5.    Лес паволі расступіўся _ і мы выйшлі на ўзлесак.

1-28 Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова

  1.   Востраў, які быў пакрыты нізкарослым хвойнікам, не быў падобны на звычайную балотную выспу.
  2.   Ёсць куток на зямлі, дзе крыніцы звіняць, з трысцягамі гавораць азёры.
  3.   І выходзіла так, што дачка ўдалася ў матку.
  4.   Доўга сонца гарачае з высі песціла колас, каб добра наліўся.
  5.   Каб толькі дожджык у час, дык збажына пойдзе ў гору.

1-29 Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска

  1.    На стрэхах дыні познія даспелі_ фасоля парыжэла ля акна.
  2.   Пахне маладою травіцай_ духмяны цёплы водар паляны напоўнены сонечным дыханнем.
  3.   Кажуць жа_ і лапця не спляцеш не ўмеючы.
  4.   Рана ў поле выязджай_ лепшы будзе ўраджай.
  5.   Не яблынька лясовая_ ты злая асачына.

1-30 Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

  1.   Сонца смаліць ад самага ранку, паветра нагрэлася да таго, што і дыхнуць, здаецца, нельга.
  2.   Чалавек толькі тады Чалавек, калі ў яго душы ёсць пачуццё любові да Бацькаўшчыны, калі для яго з`яўляюцца святымі такія паняцці, як родны кут і бацькоўская хата, як праца і запрацаваны хлеб.
  3.   На дачы, як толькі зацвілі дзьмухаўцы, я іх скасіў, каб не паспелі выкінуць насення.
  4.   І думалася яшчэ: як добра, што ёсць на гэтай апантанай зямлі мой ціхі, мой родны куток, дзе можна вось так, у святочнай сцішанасці, пастаяць, стрымліваючы на вачах слёзы, падумаць пра сваё мінулае і сваё заўтрашняе.
  5.   Гасцей многа, i в хаце так цесна, што Марыля, маладая жонка Юркi Iванавiча, спачатку разгубiлася.

1-31 Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме А:»П!»-а

  1.    Ён выгукнуў немцы потым, схапіўшы аўтамат, сігануў праз акно.
  2.   Міхась нечакана паклікаў хадзі сюды потым прамармытаў сабе нешта незразумелае.
  3.   На беразе рэчкі салдаты спыніліся трэба ж было з`явіцца гэтай перашкодзе на іх шляху падумаў, відаць, кожны з іх.
  4.   Замест адказу Сцёпка весела гаворыць ану прачытай яшчэ раз!
  5.   Серж пачаў шаптаць бацьку на вуха хадзем дадому але бацька і слухаць не хацеў.

1-32 Адзначце, у якiм парадку трэба размясцiць сказы, каб атрымаўся тэкст.
1. Гэта вяртае мяне да жыцця яшчэ больш.
2. У роснай засенi цвiтуць маленькiмi белымi зоркамi кветкi чарнiц, а высока ўгары, на вершалiнах дрэў, iграюць промнi сонца.
3. «Добры кiёк, можа, прыдасца, хто ведае», — думаю я.
4. Я заўважаю, што побач стаiць надламанае дрэўца.
5. «Няхай расце», — думаю я. 6. Зламаць бярозку лёгка, ды яна яшчэ ўсё расце.

  4, 1, 2, 5, 3, 6

  6, 2, 1, 4, 3, 5

  3, 2, 1, 4, 5, 6

  2, 1, 4, 3, 6, 5

2-1 Выпішыце слова, у якім пасля прыстаўкі пішацца -й-

  1. звыш_дэальны
  2. абы_шоў
  3. контр_дэя
  4. пры_дзецца
  5. дэз_нфарматар

2-2 Выпішыце слова, напісанае правільна

  1. на ільдзіне
  2. узлаваты
  3. наоддаль
  4. вупраж
  5. одзыў

2-3 Запішыце назоўнік, які мае лексічнае значэнне

белы матылёк, вусень якога есць капусту.

2-4 Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні ступеней параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільна варыянт формы слова.

  1. Глыбей узарэш-болей збярэш.
  2. Панна князёўна за ўсіх прыгажэй.
  3. Маленькі хамячок пачаў шырыцца і рабіцца болей грузкім.
  4. Наталька у вёсцы між сваімі найпрыгажэйшаю была.
  5. У хаце стала шумней і весялей.

2-5 Знайдзіце словазлучэнні з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце правільна залежнае слова разам з прыназоўнікам.

  1. Праз гэтую непрыемнасць Алеся сёння не самкнула вачэй да самай раніцы.
  2. Маці ніяк не магла нацешыцца з сына.
  3. Неспакойна трохі было на сэрцы ў Паўлюка, калі хадзілі на далёкае балота ў журавіны.
  4. Вярнуўшыся з арміі, мой сусед ажаніўся на настаўніцы.
  5. Раніцай бацька, паклаўшы на воз мяшкі, павёз ячмень у млын.

2-6 Выпішыце граматычную аснову з пэўнана-асабовага сказа.

  1. Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся.
  2. Жытні колас і васілёк на кашулі бацькавай помню.
  3. Мяне сёння вельмі рана разбуділі.
  4. Мне не трэба шукаць слоў для песень маіх.
  5. Нехта зацягвае песню пад усхліпы гармоніка.

2-7 Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ужывання выказніка.

  1. Нехта з прамоўцаў высока ўзняў над галавою руку.
  2. У вялікім садзе стаяць мноства вулляў.
  3. Подпіс пад паперай быў размашысты і прыгожы.
  4. Частка білетаў так і засталася ў касе.
  5. Дацэнт Прохарава прачытала цікавую лекцыю.

2-8 Запішыце не названы у прыведзеным радзе стыль маўлення

мастацкі, публіцыстычны, навуковы, афіцыйна-дзелавы.