РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «След на зямлі»

След на зямлі

Пад словамі «след на зямлі» мы разумеем не адбітак босай нагі на мокрым пяску, а нейкія ўчынкі, справы чалавека, па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказванне, што чалавек пражыў жыццё не дарэмна, калі пабудаваў дом, пасадзіў дрэва, выгадаваў сына. Яшчэ чалавек павінен пакінуць сваім нашчадкам цудоўны свет, у якім яны маглі б жыць і гадаваць сваіх дзяцей.

Усё жывое імкнецца да сонца. Цягнуцца да сонца лісты, кветкі, дрэвы. Без сонца не могуць існаваць ні жывёлы, ні птушкі, ні людзі. Жыццё на зямлі наогул немагчыма без сонца. Чалавек жа нараджаецца не толькі для таго, каб есці і піць. Для яго імкненне да сонца — гэта імкненне да сваёй мэты, жаданне яе здзейсніць.

Зорка ці метэарыт, згараючы, пакідаюць за сабой след. I чалавек не павінен бясследна знікнуць з Зямлі. Які след пакіне пасля сябе сённяшні малады чалавек, залежыць ад яго самога.

Паводле В.Старычонка

стар.194, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.

Папрацаваць над дыктантам можна тут.