РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Адвакат»

Адвакат

Цябе пакрыўдзілі? Што рабіць? Трэба шукаць абаронцаў.

Калі крыўда малая, то з ёю ты справішся сам. Можна папрасіць заступіцца за цябе бацькоў, настаўніка, добра вядомых табе суседзяў, родзічаў ці сяброў.

Але ж бываюць крыўды вялікія, якія глыбока закранаюць тваю чалавечую годнасць, твае грамадзянскія правы, пагражаюць твайму здароўю і нават жыццю. Тут ужо патрэбен абаронца дзяржаўны, прафесійны. Імя яму — адвакат.

Адвакат — гэта чалавек, які мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. Ён ведае ўсе законы, якія дзейнічаюць у Беларусі і ў іншых краінах свету. Можа даць патрэбнае тлумачэнне, дапамагае скласці заяву, скаргу, умее падказаць, што рабіць, як сябе паводзіць у складаных жыццёвых сітуацыях. Ён абараняе абвінавачанага ў судзе, вядзе чыю-небудзь справу ў працэсе следства.

У законе «Аб правах дзіцяці» ў артыкуле трынаццатым сказана, што дзіця з чатырнаццаці гадоў можа самастойна звяртацца па дапамогу да адваката і іншых законных прадстаўнікоў улады. Юрыдычная дапамога дзецям аказваецца бясплатна.

Паводле У.Ліпскага

стар.183, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.