РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Зброя дыпламатаў»

Зброя дыпламатаў

Зброя дыпламатаў усіх рангаў — слова. Ім, мудрым і тактоўным, далікатным і вострым, ваююць яны ў сваёй паўсядзённай працы. Існуе спецыяльны дыпламатычны пратакол узаемаадносін і этыкету. Галоўны яго прынцып — паважлівасць да ўсяго, што сімвалізуе і прадстаўляе дзяржаву: яе суверэнітэт, культуру, традыцыі.

Пра этыкет дыпламатаў напісана багата кніг. У іх падрабязна даводзіцца, якія існуюць дыпламатычныя прыёмы, як павінен апранацца дыпламат, дзе яму сядзець на званым абедзе, як карыстацца лыжкамі, відэльцамі, як сервіраваць стол, калі гаварыць прамову ці тост. Звернемся да некаторых з тых правілаў. Дыпламату нельга спазняцца на званы абед, садзіцца за стол, пакуль гаспадар не запросіць і не пакажа яго месца. Не трэба браць хлеб відэльцам і кусаць ад цэлага кавалка, хлеб трэба ламаць. Непажадана ставіць локці на стол, перамаўляцца з кім-небудзь праз суседа, шаптаць, калі хочаш сказаць пра тое, чаго нельга гаварыць услых.

Паводле У.Ліпскага

стар.187, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.