РБ, Гродзенская вобл., г.п.Зэльва

+375291247534 gorchichko@mail.ru

Дыктант «Проста радасць»

Проста радасць

Шчасце — гэта заўсёды нешта недасягальнае. I калі ты дасягнуў таго, чаго так ужо чакаў, то табе робіцца вельмі радасна. I ты, задаволены, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. Але з часам гэта шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём. I ты пачынаеш сумаваць і чакаць нечага, што яшчэ наперадзе, што не пазнана. Шчасце — гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Шчасце — гэта заўсёды лінія гарызонту.

А гэта проста радасць. Кожны бачыў, як узыходзіць сонца. А гэта ўжо радасць. Кожны ведае, як пачынае варушыць зямлю расток. Гэта таксама радасць. Кожны чуў, як шумліва перагаворваюцца паміж сабою дрэвы, пераспеўваюцца птушкі. I гэта таксама радасць.

А я ж яшчэ бачыў вясёлку над лугам, напалоханым толькі што адшумелым ліўнем. Бачыў, як лопаецца пупышка, чуў, як крэкча мурашка, падымаючы ігліцу.

Я ўпэўнены, што чаканне радасці — само па сабе ўжо радасць.

Паводле Я.Сіпакова

стар.195, зборнік дыктантаў для выпускнога экзамену, 2014 г.

Звярніце ўвагу на правапіс падкрэсленых слоў. У іх найчасцей вучні дапускаюць памылкі.